Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч
| Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч | |
|---|---|
| Аляксандар Кульлінковіч на фэстывалі Басовішча-2008 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч |
| Дата нараджэння | 18 мая 1972 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 жніўня 2018[1] (46 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | паэт, журналіст, акцёр, спявак, кампазітар |
| Гады актыўнасці | 1985 — 2018 |
| Жанры | рок, панк-рок |
| Псеўданімы | Дядя Саша, КуЛЛинкович |
| Калектывы | Neuro Dubel, Крамбамбуля |
| neurodubel.com | |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Кулінко́віч (18 мая 1972, Смалявічы, Мінская вобласць — 3 жніўня 2018[1], Мінск) — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах, з пяці гадоў жыве ў Мінску. Вучыўся ў ПТВ па спецыяльнасці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у маладзёжных выданнях[2]. З 1985 г. пачаў пісаць вершы і музыку.
Творчы шлях
[правіць | правіць зыходнік]
17 ліпеня 1989 г. заснаваў гурт Neuro Dubel, быў яго лідарам і выступаў як франтмэн[3]. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Нягледзячы на няпростыя адносіны з уладамі[4], Аляксандр Кулінковіч быў калумністам газеты адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссия»[5].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.svaboda.org/a/29412308.html
- ↑ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА. Музыкальная газета(руск.) (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15.
- ↑ Климов, Олег (2003). Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M. Музыкальная газета(руск.) (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19.
- ↑ Будкін, Сяргей. Аляксандар Кульлінковіч: «Я спадзяюся, што розум пераможа» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (25 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
- ↑ Кулинкович А.. Старонка Аляксандра Кулінковіча на сайце «СБ». газ. «Советская Белоруссия». Праверана 28 чэрвеня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. КУЛІНКОВІЧ АЛЯКСАНДР (Куллинкович Александр, Kulinkovich Aliaksandr) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 149. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч у Вікіцытатніку | |
| Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч на Вікісховішчы |