Яўстах Кірдзей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:44, 13 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Крыніцы: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Яўстах Кірдзей
Герб «Бэлты»
Герб «Бэлты»
11-ы Кашталян жамойцкі
1653 — 1661
Папярэднік Аляксандр Нарушэвіч
Пераемнік Якуб Тэадор Кунцэвіч
18-ы Кашталян смаленскі
1649 — 1653
Папярэднік Пётр Рудаміна-Дусяцкі
Пераемнік Уладзіслаў Валовіч

Смерць 1661(1661)
Род Кірдзеі
Бацька Кірдзей Радзіваноўскі
Маці Соф'я Валовіч
Жонка Соф'я Храпавіцкая
Дзеці Ян Казімір

Яўстах Кірдзей (? — 1661) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (16491653) і жамойцкі (16531661).

Біяграфія

Быў каралеўскім дваранінам, З канца 1610-х займаў розныя пасады ў Гарадзенскім павеце: падстолі да 1626, земскі пісар з 1626, падсудак з 1639, харунжы з 1646. У 1649 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам смаленскім, а пазней і жамойцкім.

Сям'я

Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Кірдзея Радзіваноўскага і Соф'і Валовіч.

Быў жанаты з Соф'яй Храпавіцкай, дачкой троцкага земскага суддзі Адама Храпавіцкага. Сын Яўстаха Ян Казімір Кірдзей стаў троцкім кашталянам.

Крыніцы