Уладзіслаў Валовіч
Уладзіслаў Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669 | |||||||
![]() Герб «Багорыя» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Ян Сапега | ||||||
Пераемнік | Ян Антоні Храпавіцкі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1615 | ||||||
Смерць |
15 верасня 1668[1] |
||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Пётр Валовіч[d] |
Уладзіслаў Пятровіч Валовіч (? — 1668) — дваранін караля Уладзіслава IV, гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі, пісар польны літоўскі, пасол соймавы.
З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.
У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 узначаліў войска ВКЛ, у 1658 перамог рускае войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам князя Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.
Зноскі
- ↑ Грыцкевіч А. П. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мн.: БелЭн, 2007. — Т. 1 : Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. П. Астафі Валовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.