Ян Казімір Кірдзей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Казімір Кірдзей
POL COA Bełty.svg
Герб «Бэлты»
Кашталян троцкі
1684 — 8 красавіка 1685
Папярэднік: Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Пераемнік: Юзаф Багуслаў Слушка
 
Дзейнасць: ваенны
Смерць: 8 красавіка 1685(1685-04-08)
Род: Кірдзеі
Бацька: Яўстах Кірдзей
Маці: Соф'я Храпавіцкая
Жонка: Дарота Ганна Грыбоўская
Дзеці:

Фларыян Станіслаў,

Уладзіслаў Антоні, Соф'я, Пудэнцыяна, Тэкля, Петранеля

Ян Казімір Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян троцкі (з 1684).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Яўстаха Кірдзея, жамойцкага кашталяна, і Соф'і Храпавіцкай.

Каралеўскі дваранін, гарадзенскі харунжы з 1649, маршалак з 1669, вялікі лоўчы літоўскі ў 16831684, кашталян троцкі з 1684; староста перавальскі i філіпаўскі.

У маладосці удзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і шведамі. У 1660 узначальваў гарадзенская паспалітае рушэнне пры абароне горада ад расійскіх войскаў.

Пасол на соймы 1648 (удзельнічаў у абранні на трон Яна II Казіміра), 1670 (яго маршалак), 1672, 1674 (удзельнічаў у абранні Яна III Сабескага), 1683; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]