Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:08, 7 ліпеня 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (арфаграфія, перанесена: раёну → раёна з дапамогай AWB)
Пётр Міхайлавіч Стэфаноўскі
Імя пры нараджэнні Стэфаноўскі Пётр Міхайлавіч
Род дзейнасці лётчык-выпрабавальнік
Дата нараджэння 2 студзеня 1903
Месца нараджэння пасёлак Пакроўка, Парыцкая воласць, Бабруйскі павет,
Герб Мінскай губерні Мінская губерня
Дата смерці 23.02.1976
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства БССР, СССР
Падданства Расійская Імперыя
Бацька Міхаіл Стэфаноўскі
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна

Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

медалі

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Міхайлавіч Стэфаноўскі (02.01.1903, пасёлак Пакроўка, які пераселены ў в. Чыркавічы цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — 1976) — лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). У 19411942 гг. камандаваў заходнім сектарам проціпаветранай абароны Масквы. Першым у свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, скончыў сельскую школу. З юнацкага ўзросту працаваў у сельскай гаспадарцы, потым рабочым у г. Бабруйску (Магілёўская вобласць). Захапіўся авіяцыяй, назіраючы за практыкаваннямі пілотаў на Бабруйскім аэрадроме. З 1925 г. на вайсковай службе. Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1927), 1-ую Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). З 1928 г. — лётчык-інструктар, затым — лётчык-выпрабавальнік у Навукова-даследчым інстытуце Ваенна-паветраных сіл (НДІ ВПС) СССР.

Падчас ІІ-ой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. — камандзір 402-га знішчальнага авіяпалка асаблівага прызначэння, які склаў з добраахвотнікаў. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Ад ліпеня 1941 г. — намеснік камандзіра 6-га знішчальнага корпуса проціпаветранай абароны па заходняму сектару Масквы. Здзейсніў 150 баявых вылетаў, збіў асабіста 4 самалёта праціўніка. У траўні 1942 г. адазваны ў НДІ ВПС. Намеснік начальніка аддзела, затым — намеснік начальніка упраўлення выпрабавання самалётаў НДІ ВПС імя В. П. Чкалава, лётчык-выпрабавальнік І-га класа.

Правёў 238 выпрабаванняў, у тым ліку пікуючага бамбавіка Пе-2, далёкага вышыннага бамбавіка ТБ-7, рэактыўных знішчальнікаў Як-15 і Міг-19, першага стратасфернага самалёта БОК-1 і іншых. Здзейсніў 16 першых вылетаў на новых тыпах самалётаў. За перыяд службы выканаў 13500 палётаў, авалодаў 317 тыпамі самалётаў. З 1954 г. ў запасе, затым у адстаўцы; аўтар кніг.

У Чыркавічах і г. Шчолкава Маскоўскай вобласці Расіі імём П. Стэфаноўскага названы вуліцы, яго імя носіць сярэдняя школа ў Чыркавічах.

Творы

Зноскі

Літаратура

  • Авиация: Энциклопедия. М., 1994.

У сеціве