Перайсці да зместу

Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі
Дата нараджэння 2 студзеня 1903(1903-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1976(1976-02-23) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне генерал-маёр
Камандаваў 402-і знішчальны авіяцыйны полк[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Міхайлавіч Стафано́ўскі[1] (2 студзеня 1903, пасёлак Пакроўка, які пераселены ў в. Чыркавічы цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — 23 лютага 1976) — лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). У 1941—1942 гг. камандаваў заходнім сектарам проціпаветранай абароны Масквы. Першым у свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў сельскую школу. З юнацкага ўзросту працаваў у сельскай гаспадарцы, потым рабочым у Бабруйску (Магілёўская вобласць). Захапіўся авіяцыяй, назіраючы за практыкаваннямі пілотаў на Бабруйскім аэрадроме. З 1925 года на вайсковай службе. Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1927), 1-ую Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). З 1928 года — лётчык-інструктар, затым — лётчык-выпрабавальнік у Навукова-даследчым інстытуце Ваенна-паветраных сіл (НДІ ВПС) СССР.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года — камандзір 402-га знішчальнага авіяпалка асаблівага прызначэння, які склаў з добраахвотнікаў. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. З ліпеня 1941 года — намеснік камандзіра 6-га знішчальнага корпуса проціпаветранай абароны па Заходняму сектару Масквы. Здзейсніў 150 баявых вылетаў, збіў асабіста 4 самалёты праціўніка. У маі 1942 года адазваны ў НДІ ВПС. Намеснік начальніка аддзела, затым — намеснік начальніка упраўлення выпрабавання самалётаў НДІ ВПС імя В. П. Чкалава, лётчык-выпрабавальнік І-га класа.

Правёў 238 выпрабаванняў, у тым ліку пікіруючага бамбардзіроўшчыка Пе-2, далёкага вышыннага бамбардзіроўшчыка ТБ-7, рэактыўных знішчальнікаў Як-15 і Міг-19, першага стратасфернага самалёта БОК-1 і іншых. Здзейсніў 16 першых вылетаў на новых тыпах самалётаў. За перыяд службы выканаў 13 500 палётаў, авалодаў 317 тыпамі самалётаў.

З 1954 года П. М. Стафаноўскі ў запасе, затым у адстаўцы. Жыў і працаваў у Маскве. Аўтар кніг.

У Чыркавічах і горадзе Шчолкава Маскоўскай вобласці Расіі імем П. Стэфаноўскага названы вуліцы. Яго імя носіць сярэдняя школа ў Чыркавічах.

Зноскі