Якаў Мікітавіч Афанасьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Мікітавіч Афанасьеў
руск.: Яков Никитович Афанасьев
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1877(1877-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Генезис, проблемы классификации и плодородия почв»
«Почвоведение и агрохимия»

Якаў Мікітавіч Афанасьеў (21 кастрычніка 1877, Балашоў Саратаўскай вобласці, Расія — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — глебазнавец. Акадэмік АН БССР (1928)[1].

Біяграфія

У 1901 скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт[1]. У 1902 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладаў на Галіцынскіх жаночых курсах у Маскве. У 1907 і 1908 прымаў удзел у I і II Усерасійскіх з’ездах глебазнаўцаў. З 1913 член Глебазнаўчага камітэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі[1]. З 1921 прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута1925 Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі)[1]. Акадэмік БелАН (1928)[1]. У 1931-1937 гг. дырэктар Інстытута аграглебазнаўства БелАН[1]. Удзельнічаў у II Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў у Вашынгтоне (1927). Пражываў у кватэры № 78 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 9 жніўня 1937 ва ўласнай кватэры. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай фашысцкай арганізацыі». Асабовая справа № 10618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Расстраляны ў адну ноч з Іосіфам Валадзько, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18 ліпеня 1957 г.

Навуковая дзейнасць

Праводзіў даследаванні глеб. Аўтар прац па пытаннях павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі, барацьбе з залішняй вільготнасцю ў глебах[1]. Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі[1] і адной з першых глебазнаўчых карт свету. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].

Асноўныя працы

  • Глебавыя раёны БССР. Мн., 1931;
  • Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР. Мн., 1933;
  • Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю i недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з ix рэльефам i тыпам. Мн., 1935.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Афанасьев Яков Никитович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. Афанасьев Яков Никитович (руск.)

Літаратура

  • АФАНАСЬЕВ Яков Никитович // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 18. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
  • АФАНАСЬЕЎ Якаў Мікітавіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • АФАНАСЬЕЎ Якаў Мікітавіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. - Мн., 1983.
  • Лившиц,В.М., Добролюбов, Н.Н. Основоположник белорусского почвоведения// Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места.— Мн.: Ураджай. — С. 65-68.
  • Афанасьев Яков Никитович. В кн: Лившиц, В.М, Цыганов, А.Р., Саскевич, П.А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии.Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С.11-12.

Спасылкі