Перайсці да зместу

Якаў Мікітавіч Афанасьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Мікітавіч Афанасьеў
руск.: Яков Никитович Афанасьев
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1877(1877-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Генезис, проблемы классификации и плодородия почв»
«Почвоведение и агрохимия»

Якаў Мікітавіч Афана́сьеў (руск.: Яков Никитович Афанасьев; 21 кастрычніка 1877, Балашоў Саратаўскай вобласці, Расія — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — глебазнавец. Акадэмік АН БССР (1928)[1].

У 1901 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт[1]. У 1902 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладаў на Галіцынскіх жаночых курсах у Маскве. У 1907 і 1908 гадах прымаў удзел у I і II Усерасійскіх з’ездах глебазнаўцаў. З 1913 года член Глебазнаўчага камітэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі[1]. З 1921 года прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута1925 года — Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі)[1]. Акадэмік БелАН (1928)[1]. У 1931-1937 адах дырэктар Інстытута аграглебазнаўства БелАН[1]. Удзельнічаў у II Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў у Вашынгтоне (1927). Пражываў у кватэры № 78 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 9 жніўня 1937 года ва ўласнай кватэры. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай фашысцкай арганізацыі». Асабовая справа № 10618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Расстраляны ў адну ноч з Іосіфам Валадзько, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18 ліпеня 1957 г.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў даследаванні глеб. Аўтар прац па пытаннях павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі, барацьбе з залішняй вільготнасцю ў глебах[1]. Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі[1] і адной з першых глебазнаўчых карт свету. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Глебавыя раёны БССР. — Мн., 1931;
  • Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР. — Мн., 1933;
  • Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю і недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з іх рэльефам і тыпам. — Мн., 1935.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Афанасьев Яков Никитович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. Афанасьев Яков Никитович Архівавана 19 верасня 2020. (руск.)
  • Афанасьеў Якаў Мікітавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Лившиц,В. М., Добролюбов, Н. Н. Основоположник белорусского почвоведения// Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места.— Мн.: Ураджай. — С. 65—68.
  • Афанасьев Яков Никитович. В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 11—12.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 57. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.