Іван Захаравіч Сурта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Захаравіч Сурта
Дата нараджэння 10 (22) лістапада 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Альма-матар

Іван Захаравіч Сурта (10 (22) лістапада 1893, в. Бяседавічы, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 20 снежня 1937) — педагог, дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936). Прэзідэнт АН БССР у лютым 1936 — снежні 1937 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 2-і Маскоўскі ўніверсітэт (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1920—1926 у органах ВЧК і АДПУ. У 1933—1936 наркам аховы здароўя БССР, у 1936—1937 прэзідэнт АН БССР. У 1935—1937 член ЦВК БССР, у 1936—1937 кандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР. Арыштаваны 27.8.1937 ў Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС БССР 19.12.1937 як «член антысавецкай арганізацыі пpавых» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іосіфам Валадзько, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у 1956.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Натуральна-гістарычны матэрыялізм (манізм) у святле марксізма-ленінізма (у суаўт.) // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн.3.
  • I. П. Паўлаў i яго вучэнне // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.5.
  • 3. Ампер (у суаўт.) // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.6.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
2-і прэзідэнт Беларускай акадэміі навук

Павел Горын (Каляда)'

3-і прэзідэнт АН БССР
люты 1936снежань 1937
Пераемнік:
4-ы прэзідэнт АН БССР

Канстанцін Гораў'