Пацір Доньі Уракі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:57, 30 ліпеня 2020, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (дапаўненне, афармленне)
Пацір Доньі Уракі
ісп.: Cáliz de doña Urraca
Матэрыял онікс, золата, камея і каштоўныя камяні
Музей Каралеўскай базілікі Святога Ісідора ў Леоне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пацір Доньі Уракі (ісп.: Cáliz de doña Urraca) — оніксавы пацір, інкруставаны каштоўнымі камянямі, які, як мяркуецца, з’яўляецца Святым Пацірам  (англ.), чарай, з якой Ісус піў і служыў Святое Прычашчэнне. Ён належаў Урацы Саморскай  (руск.), дачцы Фердынанда Вялікага  (руск.).

Размяшчэнне

Чара захоўваецца ў Базіліцы Святога Ісідора  (англ.) ў Леоне, Іспанія, дзе па меркаванні гісторыкаў знаходзіцца ўжо з XI стагоддзя[1].

Публікацыя «Los Reyes del Grial» (бел.: Цары Грааля) ў сакавіку 2014 года, у якой сцвярджаецца, што чаша — гэта Святы Грааль, прывяла да таго, што супрацоўнікі музея ў базіліцы выключылі чару з экспазіцыі, заявіўшы, што натоўпы, якія жадаюць наведаць музей, былі занадта вялікімі, каб з імі справіцца. Музей цяпер выстаўляе чару ў асобным пакоі ў вежы побач са старой бібліятэкай.

Гісторыя і падабенства на Святы Грааль

Аўтары і даследчыкі Маргарыта Торэс  (ісп.) і Хасэ Артэга-дэль-Рыа  (ісп.), якія апублікавалі сваю кнігу «The Kings of the Grail» у сакавіку 2014 года, сцвярджаюць, што яны прасачылі паходжанне чары да раннехрысціянскай  (руск.) абшчыны ў Іерусаліме[1].

Даследчыкі сцвярджаюць, што пацір быў дастаўлены ў Каір мусульманскімі вандроўнікамі і быў дараваны эміру на іспанскім ўзбярэжжы за дапамогу ахвярам голаду ў Егіпце. Адтуль, чара перайшла ва ўладанне Фердынанда Вялікага  (руск.), бацькі Уракі Саморскай  (руск.), як прапанова міру ад андалузскага правіцеля[2].

Даследчыкі мяркуюць, што чара была зроблена паміж 200 года да н.э. і 100 годам н.э. Па словах Торэс: «адзіная чара, якая можа лічыцца чарай Хрыста, — гэта той келіх, які зрабіў падарожжа ў Каір, а затым з Каіра ў Леон — і гэта тая самая чара».[1]

Археолагі імкнуліся як мага хутчэй развеяць аргументы Торэс і дэль-Рыа, паказваючы на тое, што каля 200 розных келіхаў і чараў па ўсёй Еўропе «змагаюцца за тытул». Дзіярмайд МакКалах  (англ.), прафесар гісторыі Царквы ў Оксфардскім універсітэце, заявіў, што прэтэнзіі былі «ідыёцкімі»[3]. Аўтары выказалі няўпэўненасць у тым, ці выкарысоўваў Ісус на самай справе чару[4].

Зноскі

Літаратура

  • Ortega Del Río, José Miguel; Torres Sevilla-Quiñones De León, Margarita Cecilia. «Los Reyes del Grial» (2014). Cordelia. ISBN 9788415973294

Спасылкі