Пацір Доньі Уракі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Cáliz de Doña-Urraca.jpg
Пацір Доньі Уракі
ісп.: Cáliz de doña Urraca
Матэрыял онікс, золата, камея і каштоўныя камяні
Музей Каралеўскай базілікі Святога Ісідора ў Леоне[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пацір Доньі Уракі (ісп.: Cáliz de doña Urraca) — оніксавы пацір, інкруставаны каштоўнымі камянямі, які, як мяркуецца, з’яўляецца Святым Пацірам(англ.) бел., чарай, з якой Ісус піў і служыў Святое Прычашчэнне. Ён належаў Урацы Саморскай(руск.) бел., дачцы Фердынанда Вялікага(руск.) бел..

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Чара захоўваецца ў Базіліцы Святога Ісідора(англ.) бел. ў Леоне, Іспанія, дзе па меркаванні гісторыкаў знаходзіцца ўжо з XI стагоддзя[1].

Публікацыя «Los Reyes del Grial» (бел.: Цары Грааля) у сакавіку 2014 года, у якой сцвярджаецца, што чаша — гэта Святы Грааль, прывяла да таго, што супрацоўнікі музея ў базіліцы выключылі чару з экспазіцыі, заявіўшы, што натоўпы, якія жадаюць наведаць музей, былі занадта вялікімі, каб з імі справіцца. Музей цяпер выстаўляе чару ў асобным пакоі ў вежы побач са старой бібліятэкай.

Гісторыя і падабенства на Святы Грааль[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары і даследчыкі Маргарыта Торэс(ісп.) бел. і Хасэ Артэга-дэль-Рыа(ісп.) бел., якія апублікавалі сваю кнігу «The Kings of the Grail» у сакавіку 2014 года, сцвярджаюць, што яны прасачылі паходжанне чары да раннехрысціянскай(руск.) бел. абшчыны ў Іерусаліме[1].

Даследчыкі сцвярджаюць, што пацір быў дастаўлены ў Каір мусульманскімі вандроўнікамі і быў дараваны эміру на іспанскім ўзбярэжжы за дапамогу ахвярам голаду ў Егіпце. Адтуль, чара перайшла ва ўладанне Фердынанда Вялікага(руск.) бел., бацькі Уракі Саморскай(руск.) бел., як прапанова міру ад андалузскага правіцеля[2].

Даследчыкі мяркуюць, што чара была зроблена паміж 200 года да н.э. і 100 годам н.э. Па словах Торэс: «адзіная чара, якая можа лічыцца чарай Хрыста, — гэта той келіх, які зрабіў падарожжа ў Каір, а затым з Каіра ў Леон — і гэта тая самая чара».[1]

Археолагі імкнуліся як мага хутчэй развеяць аргументы Торэс і дэль-Рыа, паказваючы на тое, што каля 200 розных келіхаў і чараў па ўсёй Еўропе «змагаюцца за тытул». Дзіярмайд МакКалах(англ.) бел., прафесар гісторыі Царквы ў Оксфардскім універсітэце, заявіў, што прэтэнзіі былі «ідыёцкімі»[3]. Аўтары выказалі няўпэўненасць у тым, ці выкарысоўваў Ісус на самай справе чару[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ortega Del Río, José Miguel; Torres Sevilla-Quiñones De León, Margarita Cecilia. «Los Reyes del Grial» (2014). Cordelia. ISBN 9788415973294

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.