Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:21, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Дзмітрый Вашкель
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель
Нарадзіўся 3 студзеня 1993(1993-01-03)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Лакаматыў
Клубная кар’ера[* 1]
2010 — 2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Хваля (Пінск) 28 (0)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 32 (5)
2017 — Сцяг Беларусі Лакаматыў (Гомель) 54 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лютага 2019.

Дзмітрый Вашкель (нар. 3 студзеня 1993, Шаркаўшчына) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Кар’ера

Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 у матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.

У лютым 2014 адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[6], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».

У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[7]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[8].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 8 0
2011 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 32 5
2012 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 29 4
2013 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 2 0
2014 Д2 Хваля Сцяг Беларусі 19 0
2015 (1) Д3 Хваля Сцяг Беларусі 9 0
2015 (2) Д2 Хімік Сцяг Беларусі 14 1
2016 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 18 4
2017 Д2 Лакаматыў Сцяг Беларусі 28 4
2018 Д2 Лакаматыў Сцяг Беларусі 26 5

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Зноскі

Спасылкі