Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Вашкель
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель
Нарадзіўся 3 студзеня 1993(1993-01-03)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2014—2015 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (0)
2015—2016 Беларусь Хімік (Светлагорск) 32 (5)
2017—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 103 (10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.

Дзмітрый Вашкель (нар. 3 студзеня 1993, Шаркаўшчына) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 у матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.

У лютым 2014 адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[2] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[4], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».

У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[5]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[6]. У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў пачатак сезона 2021.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нафтан Беларусь 8 0
2011 дубль Нафтан Беларусь 32 5
2012 дубль Нафтан Беларусь 29 4
2013 Д1 Нафтан Беларусь 2 0
2014 Д2 Хваля Сцяг Беларусі 19 0
2015 (1) Д3 Хваля Сцяг Беларусі 9 0
2015 (2) Д2 Хімік Беларусь 14 1
2016 Д2 Хімік Беларусь 18 4
2017 Д2 Лакаматыў Беларусь 28 4
2018 Д2 Лакаматыў Беларусь 26 5
2019 Д2 Лакаматыў Беларусь 27 1
2020 Д2 Лакаматыў Беларусь 22 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі