Перайсці да зместу

Вуліца Францыска Скарыны (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Францыска Скарыны
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 1180 м
Ранейшыя назвы Плігаўская, Пралетарская
Назва ў гонар Францыск Скарына
Паштовы індэкс 211401, 211415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў цэнтры Полацка.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская, што звязана з мясцовасцю Плігаўкі, якая месцілася на вул. Прабойнай, пад Верхнім замкам, насупраць перавозу ад ракі Дзвіны[1].

7 снежня 1918 года на мітынге ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэвкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская»[2]. Так вуліца называлася да 1956 году[3].

Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны.

Апісанне

Вуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш.

Забудова

Цікавыя факты

У Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны.

На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старого дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў[4].

Зноскі

  1. Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  2. Первые революционные преобразования (руск.).
  3. Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путоводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
  4. Паровой кожевельный завод Пинхуса Ильмера (руск.).