Газі Машаль Аджыль аль-Явер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:07, 5 лютага 2021, аўтар DBatura (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч |імя = Газі Машаль Аджыль аль-Явер |арыгінал імя = {{lang-ar|غازي مشعل عجيل الي...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Газі Машаль Аджыль аль-Явер
араб. غازي مشعل عجيل الياور‎‎
Сцяг в. а. Прэзідэнта Ірака
28 чэрвеня 2004 — 7 красавіка 2005
Папярэднік Пол Брэмер (як кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі)
Пераемнік Джалал Талабані

Нараджэнне 11 сакавіка 1958
Масул, Ірак
Веравызнанне суніты
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Газі Машаль Аджыль аль-Явер (араб. غازي مشعل عجيل الياور‎‎; нар. 11 сакавіка 1958)— іракскі дзяржаўны дзеяч. Займаў пасаду выконваючага абавязкі прэзідэнта Ірака з 28 чэрвеня 2004 па 7 красавіка 2005 года.

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Масуле. Вышэйшую адукацыю атрымаў у ЗША, ён вывучаў інжынернае справа ў Універсітэце Джорджтаўна ў Вашынгтоне. На працягу многіх гадоў кіраваў тэлекамунікацыйнай кампаніяй у Саудаўскай Аравіі. Пасля пачатку Іракскай вайны, Газі аль-Явер падтрымаў войскі міжнароднай кааліцыі і звяржэнне Садама Хусейна. у першы перыяд канфлікту быў у складзе Часовага кіраўнічага савета. З 28 чэрвеня 2004 па 7 красавіка 2005 года выконваў абавязкі прэзідэнта Ірака пры часовым ўрадзе. З 3 мая 2005 па 20 мая 2006 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта.

Звычайна з’яўляецца на публіцы ў традыцыйнай арабскай вопратцы; мае шырокую падтрымку з боку розных этнічных і рэлігійных груп Ірака.

Спасылкі