Зоя Жалязоўская-Смаршчок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Жалязоўская-Смаршчок
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 15 снежня 1922(1922-12-15)
Месца нараджэння Стараельня, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Дата смерці 3 красавіка 2010(2010-04-03) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Аўген Смаршчок
Альма-матар
Член у

Зоя Жалязоўская-Смаршчок (15 снежня 19223 красавіка 2010) — беларуская грамадская дзяячка. Жонка айца Аўгена Смаршчка.

Біяграфія

Нарадзілася 15 снежня 1922 года ў вёсцы Стараельня Наваградскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі працавала тэлефаністкай. Далучылася да Саюза беларускай моладзі.

Пасля Другой сусветнай вайны апынулася ў Германіі. Добра сябравала з Людмілай Гутар, жонкай Барыса Рагулі. Вучылася ў Марбургу

Потым пераехала ў пераехала ў Бельгію і паступіла ў Лювенскі ўніверсітэт, які скончыла з дыпломам фармацэўта. У 1950 г. выйшла замуж за свайго калегу па ўніверсітэту беларуса Аўгена Смаршчка, які ў хуткім часе стаў праваслаўным святаром. Працавала ў розных бельгійскіх аптэках. Была сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання, Саюза беларусаў Бельгіі. Ад 2002 г. дапамагала Беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антверпене, пры закладаньні парафіі аказала моцную маральную падтрымку і сталася дабрадзейкай парафіі. Каштоўным для парафіяльнай бібліятэкі стаўся яе дар — некалькі скрыняў беларускіх кнігаў. Нягледзячы на паважны ўзрост, удзельнічала ў беларускім грамадскім жыцці і пікетавала беларускую амбасаду ў Бельгіі.[1] У 2004 годзе была адным з арганізатараў і ганаровых удзельнікаў З'езду новай хвалі эміграцыі ў Антверпене, і ў наступныя гады актыўна ўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных беларускай эміграцыяй.

Памерла 3 красавіка 2010 года ў Бельгіі. Пахаваная разам з мужам на мясцовых могілках у Геверы (Hever, могілкі на вуліцы Guido Gezellestraat).

Зноскі

Спасылкі