Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:23, 24 жніўня 2021, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (арфаграфія, перанесена: сядзібай ў → сядзібай у з дапамогай AWB)
Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы
Univerzita Mateja Bela v Banskej Bystrici
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Univerzita Mateja Bela v Banskej Bystrici
Міжнародная назва Matej Bel University
Заснаваны 1992
Студэнты 8 000
Размяшчэнне Банска-Бістрыца
Сайт umb.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцыславацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Банска-Бістрыцы.

Агульная характарыстыка

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы з'яўляецца класічным універсітэтам і паццвердзіў свой універсітэцкі статус у 2010 годзе. Ён з'яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Універсітэт названы ў гонар Мацея Бела, гісторыка, энцыклапедыста, філосафа, педагога, прапаведніка і асветніка першай паловы XVIII стагоддзя. Універсітэт прапануе класічны ўніверсітэцкі спектр адукацыйных праграм ва ўсіх трох узроўнях і формах навучання ў галіне педагагічных, сацыяльных, эканамічных, прававых, палітычных, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, у галіне міжнародных адносін, эканомікі і матэматыкі, а таксама рэалізуе англамоўныя і часткова франкамоўныя праграмы. Універсітэт развівае сумесныя навучальныя праграмы і кантакты з найбуйнейшымі замежнымі універсітэтамі, дзе студэнты маюць магчымасць завяршыць частку свайго навучання.

Структура

  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт палітычных навук і міжнародных адносін
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Філасофскі факультэт
  • Педагагічны факультэт
  • Юрыдыны факультэт

Спасылкі