Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж  (ІДАК)
Дата заснавання 1957
Тып каледж
Дырэктар Вашынка Галіна Пятроўна
Размяшчэнне Маладзечанскі раён, аг. Ілья
Адрас вул. Савецкая, 93
igak.by

Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ветэрынарнага профілю.

Гісторыя

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 26 жніўня 1957г. № 543 у в. Ілья Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці быў арганізаваны Ільянскі сельскагаспадарчы ветэрынарны тэхнікум. Тэхнікум размяшчаўся ў адміністрацыйным будынку і гаспадарчых пабудовах скасаванага Ільянскага раёна.

У тэхнікуме меўся 1 навучальны корпус (былы будынак РК КП(б)Б) і інтэрнат на 200 чалавек, працавала 8 штатных выкладчыкаў і 3 сумяшчальнікі. Бібліятэка размяшчалася ў невялікім драўляным будынку, там жа размяшчалася і спартзала.

Да 1965 года ў тэхнікуме была дапаможная гаспадарка ў Старой Гуце.

Са студзеня 1960 года ў сувязі са скасаваннем Маладзечанскай вобласці Ільянскі ветэрынарны тэхнікум увайшоў у склад Мінскай вобласці, Вілейскага раёна, Ільянскага сельскага савета.

З 1963 года тэхнікум непасрэдна падпарадкоўваецца Міністэрству сельскай гаспадаркі БССР.

У 1958-1959 навучальным годзе ў тэхнікуме ўжо працавала 16 выкладчыкаў, 3 з іх сумяшчальнікі.

У 1967 годзе было адкрыта другое аддзяленне тэхнікума - заатэхнічнае. Быў пабудаваны новы навучальны корпус на 760 чалавек, інтэрнат №1 і №2, студэнцкая сталовая, клінічны корпус, 16-ці кватэрны жылы дом для выкладчыкаў, воданапорная вежа.

З мэтай больш цеснай сувязі навучання з практыкай сельскагаспадарчай вытворчасці, паводле рашэння Савета Міністраў БССР, са студзеня 1970 года Ільянскі зааветэрынарны тэхнікум быў пераўтвораны ў Ільянскі саўгас-тэхнікум.

Дзейнасць

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: Ветэрынарная медыцына; Заатэхнія.

Зноскі