Перайсці да зместу

Ільянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Ілья
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Мікуцкі Аляксандр Канстанцінавіч[1]
Кіраўнік справамі Гараніна Вольга Чаславаўна
Юрыдычны адрас сельвыканкама 222431, в. Ілья, вул. Школьная, 1д
Насельніцтва (2019) 4 014
Плошча 400,5 км²
Ільянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Ілья́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ілья.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыпкоўскага сельсавета[2]. З 24 ліпеня 1957 года пасля скасавання Ільянскага раёна сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суднікоўскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 22 ліпеня 1985 года скасаваны хутар Вязаўшчына[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альковіцкага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына)[5].

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 4117 чалавек, у тым ліку:

  • Пенсіянераў — 1343 (32,6 %)
  • Працаздольных — 2187 (53,1 %)
  • Дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў — 587 (14,3 %)
  • Адзінокіх — 84
  • Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 8
  • Інвалідаў вайны — 4
  • Шматдзетных сем’яў — 64
  • 2000 годзе — 4188 чалавек.
  • 2001 годзе — 4152 чалавекі.
  • 2002 годзе — 4081 чалавек.
  • 2003 годзе — 4004 чалавекі.
  • 2004 годзе — 3524 чалавекі.
  • 2005 годзе — 3439 чалавек.
  • 2006 годзе — 3345 чалавек.
  • 2007 годзе — 3241 чалавек.
  • 2008 годзе — 3314 чалавек.
  • 2009 годзе — 3466 чалавек[6].
  • 2011 годзе — 4117 чалавек.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3244 чалавекі[7], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4014 чалавек[9].

Ільянскі сельсавет уключае 50 населеных пунктаў:

Сельгаспрадпрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Стайкі»
  • Філіял ААТ «Гармалзавод № 2» «Юнік-Агра»
  • Філіял ЗАТ «Ростэм» «Аграфірма Ілья»

Лясная гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ільянскае лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас»
  • Філіял сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр ТАА» «Ільянская лесапільная вытворчасць»

Магазіны ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Старынкі, Хадасы, Забалацце, Юнцавічы, Мацькаўцы, Стайкі, пасёлку Партызанскі.

Бытавое абслугоўванне

[правіць | правіць зыходнік]

Комплексныя прыёмныя пункты КУП «Вілейскі КБА» ў Ільі, Мацькаўцах, Партызанскім.

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця».
  • Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы садок-сярэдняя школа Вілейскага раёна".
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мацькаўскі ВВК дзіцячы садок-сярэдняя школа».
  • Установа адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж».
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянскі яслі-садок».
  • Дзіцячая музычная школа мастацтваў.

Ахова здароўя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ільянская ўчастковая бальніца з аддзяленнем паліятыўнай медыцынскай дапамогі[10].
  • Мацькаўская амбулаторыя
  • Забалацкі ФАП
  • Абадоўскі ФАП
  • Партызанскі ФАП
  • Аптэка ў Ільі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов (руск.) // Шлях перамогі
  2. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 ліпеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  5. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. ↑ http://urok.shkola.of.by/infarmaciya-pradstalena-ileyanskim-seleskim-savetam-09-09-2011-v2.html Архівавана 6 жніўня 2019.
  7. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  8. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  10. ↑ Новы падыход у медыцыне: нават невылечна хворыя не павінны пакутаваць ад болю Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  11. ↑ Кожны край мае тых, каго апяваюць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  12. ↑ Адам Антонавіч Грымаць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.