VOKA

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VOKA
Выява лагатыпа
URL voka.tv
Камерцыйны так
Тып сайта відэасэрвіс, патокавае мультымедыя[d] і відэастрымінгавы сэрвіс[d]
Размяшчэнне сервера Беларусь
Уладальнік А1
Пачатак працы 2014

VOKA — відэасэрвіс ад кампаніі А1. Сэрвіс даступны па тэхналогіях IPTV у сетцы А1 і OTT праз сетку любога беларускага аператара[1].

Гісторыя

У 2014 годзе кампанія А1 запусціла відэасэрвіс VOKA для абанентаў уласнай сеткі, якія карыстаюцца мабільнымі прыладамі на базе АС Android і iOS. Са студзеня 2017 года сэрвіс стаў даступным абанентам усіх беларускіх аператараў сувязі[2].

У 2017 годзе запушчана лічбавае інтэрактыўнае ТБ для тэлевізараў і прыставак з падтрымкай Android TV. У 2018 годзе запушчана лічбавая ТБ-платформа пад брэндам VOKA ддля абанентаў фіксаванай сеткі А1[3]. У 2018 г. у сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца ўласны медыякантэнт: раздзелы «Наш футбол» і «Наш хакей» з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных, live-трансляцыі канцэртаў, музычных фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў у раздзеле «Кіберспорт». Таксама ў 2018 г. відэасэрвіс пачаў папаўняць профіль кантэнтам уласнай вытворчасці.

28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA з’явілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ва ўльтравысокай раздзяляльнасці Ultra High-Definition (4K) [4].

Функцыянал

VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасць працягнуць прагляд на іншай прыладзе.

Сэрвіс даступны для мабільных прылад на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На камп’ютарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.

Кантэнт

Карыстальнікі відэасэрвіса маюць доступ да больш за 130 ТБ-каналаў, да больш за 20 000 фільмаў і серыялаў ад сусветных кінастудый, да ўласнага эксклюзіўнага кантэнта платформы, а таксама live-трансляцый спартыўных падзей і музычных канцэртаў[5]. Прагляд кантэнта магчымы праз афармленне падпіскі, якая можа складацца як з асобных ТБ-каналаў, фільмаў, перадач, так і з ўсяго кантэнта відэасэрвіса ў цэлым («Усё ўключана» з 30-дзённым бясплатным трай-перыядам)[6].

Для карыстальнікаў VOKA даступныя фільмы, мультфільмы і серыялы анлайн-кінатэатраў і сэрвісаў MEGOGO, Амедыятэка[7], START[8], ivi[9], more.tv[10], PREMIER[11], а таксама кантэнт студый Disney, Warner, Paramount, Marvel, Fox, Sony[6].

Арыгінальныя праекты

У 2018 годзе сэрвіс пачаў выпускаць кантэнт уласнай вытворчасці, які размяшчаецца ў раздзеле VOKA local. Першым ТБ-шоў стала рэаліці «VOKAMAN: праца мары». Усяго з 2018 года выпушчана 12 шоў розных тэматык, уключаючы 2 дакументальныя фільмы і навучальны анлайн-курс:

  • «Мячом у VOKA» (2018) — агляды футбольных матчаў чэмпіянату свету па футболе 2018[12];
  • «VOKAMAN: праца мары (2018) — рэаліці-шоў аб пошуках кандыдата на працу па праглядзе серыялаў[12];
  • «Свой стэндап» (2019) — гумарыстычнае stand-up шоў[12];
  • «Лаўка асноўных» (2019) — размоўнае шоў пра спорт[12];
  • «Аўтапанарама» (2020) — тэст-драйвы і агляды навінак сусветнага аўтапрама[12];
  • «Пра ЗЛЖ» (2020) — шоў аб здароўі і прыгажосці[13];
  • «Паехалі!» (2020) — travel шоў аб падарожжах па Беларусі[14];
  • «ZARYADKA» (2020) — шоў аб занятках спортам у хатніх умовах[15];
  • «Віцебская гісторыя сусветнай культуры: курс пра УНОВІС для ўсіх жадаючых» (2020) — навучальны анлайн-курс пра мастацтва[16];
  • «Гаворкi Беларусi» (2021) — дакументальны фільм пра культурную і моўную спадчыну Беларусі[17];
  • «Ты мне (не) падабаешся» (2021) — шоу аб ператварэнні і модзе[18];
  • «Набіраючы вышыню» (2021) — дакументальны фільм пра першую беларуску, якой удалося ўзысці на Эверэст[19].

З 2018 года ў відэасэрвісе працуе стрым-канал[20], на якім даступныя для прагляду анлайн-трансляцыі канцэртаў, фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў, у тым ліку:

  • Прамыя эфіры спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, у тым ліку сусветны паказ спектакля «Паўлінка» (2020)[21];
  • Прамыя эфіры спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі[22];
  • Анлайн-экскурсія выставы Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз сто гадоў» (15 красавіка 2020)[23];
  • Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» у анлайн-фармаце (8 мая 2020 года)[24];
  • Сусветная анлайн-прэм'ера спектакля «Агонь і Лёд» (2 красавіка 2021 года) — першая ў Беларусі пастаноўка, створаная з дапамогай тэхналогіі virtual production[25].

Кантэнт на беларускай мове

Адзін з кірункаў працы відэасэрвіса VOKA – стварэнне і папулярызацыя беларускамоўнага кантэнту. У спецыяльным раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску» размяшчаюцца вядомыя фільмы, мультфільмы і серыялы ў прафесійнай беларускамоўнай агучцы[26].

Першы фільм (анімацыя «Падынгтан») на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з’явіўся ў студзені 2018 года[27]. З чэрвеня 2019 года у карыстальнікаў відэасэрвіса з’явілася магчымасць глядзець у агучцы папулярныя серыялы НВО: першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе», міні-серыял «Чарнобыль» і заключны сезон «Гульні тронаў». На кастрычнік 2021 года карыстальнікам даступныя 62 стужкі на беларускай мове.

Частка фільмаў і серыялаў была эксклюзіўна перакладзена і агучана па замове відэасэрвіса VOKA:

Назва Арыгінальная назва Дата выхаду на беларускай мове Нататкі
«Сэкс у вялікім горадзе» Sex and the City Красавік 2019 1 сезон серыяла[28]
«Гульня тронаў» Game of Thrones Красавік 2019 Заключны сезон серыяла[29]
«Чарнобыль» Chernobyl Чэрвень 2019 Міні-серыял HBO[30]
«Уверх» Up Снежань 2020 Анімацыйны фільм студыі Pixar[31]
«Душа» Soul Май 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[32]
«Наперад» Onward Жнівень 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[33]
«Галаваломка» Inside Out Кастрычнік 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[34]
«Папялушка» Cinderella Лістапад 2021 Амерыканскі фільм студыі Disney[35]

Зноскі

  1. A1 – ТЕЛЕКОМ-ОПЕРАТОР БЕЛАРУСИ (руск.). bestbelarus.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. velcom запустил «умное» ТВ для «неабонентов» (руск.). cnews.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. velcom запустил сервис voka для телевизоров LG с функцией Smart TV (руск.). cableman.info. Праверана 19 лістапада 2021.
  4. В видеосервисе VOKA появился 4K-контент
  5. Видеосервис VOKA: "Сейчас мы делаем упор на познавательный контент" (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  6. а б Знакомство с VOKA: с чего начать использование? (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  7. В VOKA появились 30-дневные подписки на фильмы и сериалы (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  8. velcom предоставил абонентам доступ к онлайн-кинотеатру Start (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  9. VOKA подключился к ivi (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  10. ВИДЕОСЕРВИС MORE.TV СТАЛ ДОСТУПЕН НА БЕЛОРУССКОЙ ПЛАТФОРМЕ VOKA (руск.). telesputnik.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  11. Подписчики VOKA получили доступ к сериалам и шоу сервиса Premier (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  12. а б в г д Видеосервис VOKA: что это такое? (руск.). ru.hrodna.life. Праверана 19 лістапада 2021.
  13. О здоровье и красоте – просто и доступно: новые выпуски шоу "Про ЗОЖ" на VOKA (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  14. Видеосервис VOKA запустил шоу о путешествиях по Беларуси (руск.). 34travel.me. Праверана 19 лістапада 2021.
  15. Видеосервис VOKA рассказал, что смотрели белорусы в 2020 году (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  16. Стал доступен бесплатный онлайн-курс про УНОВИС (руск.). belmir.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  17. «Гаворкі Беларусі» – фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны (руск.). poshyk.info. Праверана 19 лістапада 2021.
  18. Вышли новые серии шоу «Ты мне (не) нравишься» (руск.). bdg.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  19. «Набирая высоту»: VOKA выпустил фильм о первой белоруске на вершине Эвереста (руск.). probusiness.io. Праверана 19 лістапада 2021.
  20. velcom запустил стрим-канал с онлайн-трансляциями музыкальных событий (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  21. Купаловский театр открывает юбилейный 100-й сезон (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  22. «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»: VOKA продолжает серию трансляций из Республиканского театра белорусской драматургии (руск.). nestor.minsk.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  23. Из Минска на весь мир: пройдет онлайн-экскурсия по выставке Лазаря Хидекеля (руск.). belta.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  24. Впервые онлайн: в прямом эфире VOKA покажут "Ночь музеев" в историческом (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  25. На VOKA состоится онлайн-премьера первого в Беларуси спектакля в виртуальной реальности (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  26. Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году
  27. Дзе і як беларусы могуць глядзець кіно па-беларуску анлайн (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  28. «Секс в большом городе» по-белорусски уже доступен для просмотра (руск.). gorodw.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  29. velcom A1 покажет финальный сезон "Игры престолов" на белорусском языке (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  30. Видеосервис VOKA покажет сериал "Чернобыль" в белорусской озвучке на большом экране (руск.). interfax.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  31. Диснеевский мультфильм "Вверх" впервые озвучили на белорусский язык для VOKA (руск.). belta.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  32. Лучший мультфильм года «Душа» перевели на белорусский язык (руск.). wmeste.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  33. Эльфы загаварылі па-беларуску: VOKA выпусціў мультфільм Disney "Наперад" у новым афіцыйным дубляжы (бел.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  34. Оскароносная «Головоломка» вышла на VOKA в белорусском дубляже (бел.). bdg.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  35. "Папялушка" на VOKA: видеосервис выпустил новую историю "Золушки" в белорусской озвучке (бел.). bdg.by. Праверана 19 лістапада 2021.

Спасылкі