Перайсці да зместу

Чарнобыль (міні-серыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЧарнобыльM:
англ.: Chernobyl
Жанр гістарычная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія HBO Entertainment[d], Sky UK[d], Sister[d], The Mighty Mint[d] і Word Games[d]
Краіна
Мова англійская
Год 6 мая 2019[1]
IMDb ID 7366338
Афіцыйны сайт (англ.)

«Чарнобыль» (англ.: Chernobyl) — гістарычны міні-серыял, створаны Крэйгам Мэйзінам. Прэм’ера серыяла, створанага амерыканскім каналам HBO з брытанскай тэлесеткай Sky, адбылася ў ЗША і Вялікабрытаніі 6 мая 2019 года[2]. Паказ на беларускай мове на вялікім экране адбыўся 29 чэрвеня 2019 года[3].

«Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з горшых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Еўропу ад нябачнай небяспекі. Міні-серыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ва УССР у красавіку 1986 года, Раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі»[4].

Назва Рэжысёр Аўтар сцэнарыя Дата выхаду ў эфір Гледачы ЗША
(млн)
1 «1:23:45» 
«1:23:45»
Ёхан РэнкКрэйг Мэйзін6 мая 20190.756 (млн)[7]

Уначы 26 красавіка 1988 года Валерый Лягасаў у Маскве надыктоўвае на магнітафон запіс, сцвярджаючы, што намеснік галоўнага інжынера станцыі Анатоль Дзятлаў, які быў прызнаны вінаватым у аварыі на Чарнобыльскай АЭС і атрымаў за гэта дзесяць гадоў турмы, заслугоўвае смерці. Схаваўшы касеты ў вентыляцыю побач са сваім домам, Лягасаў вяртаецца ў кватэру і здзяйсняе самагубства.

Два гады раней у Прып'яці пажарнік Васіль Ігнаценка і яго жонка Людміла становяцца сведкамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Васіль рыхтуецца прыняць удзел у тушэнні пажару і запэўнівае Людмілу, што хутка вернецца дадому. У дыспетчарскай на электрастанцыі Дзятлаў, Акімаў, Таптуноў і іншыя супрацоўнікі АЭС прыходзяць у сябе пасля выбуху, які прагрымеў у час выпрабавання турбін. Перапуджаны Перавозчанка паведамляе калегам, што ўзарваўся рэактар, і актыўная зона разбурана. Аднак Дзятлаў перакананы, што ядро РВМК-рэактара не можа ўзарвацца, і пацярпеў толькі бак сістэмы кіравання і абароны (СКА). Калі пажарныя брыгады прыбываюць на электрастанцыю, Васіль становіцца сведкам таго, як яго калега падымае з зямлі кавалак графіту і пазней бачыць, што той атрымаў моцныя радыяцыйныя апёкі далоні ад іанізуючага выпраменьвання. Кудраўцаў і Праскуракоў у суправаджэнні Юўчанкі дабіраюцца да турбіннай залы і разумеюць, што актыўная зона гарыць адкрытым полымем.

Віктар Бруханаў і Мікалай Фамін выслухваюць даклад Дзятлава пра сітуацыю і на нарадзе запэўніваюць членаў Прып'яцкага гарвыканкама, што сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем. Пасля сходу да Бруханава, Фаміна і Дзятлава прыходзіць Сітнікаў і паведамляе, што ўзровень радыяцыі зашкальвае, і, хутчэй за ўсё, рэактар узарваўся. Дзятлава паражае прыступ вострай прамянёвай хваробы, і Фамін пасылае Сітнікава на дах будынка, які прылягае да месца выбуху. Сітнікаў бачыць, што чацвёрты энергаблок АЭС цалкам знішчаны, і атрымлівае смяротную дозу радыяцыі.

Лягасаву тэлефануе Барыс Шчарбіна, які інфармуе пра інцыдэнт у Чарнобылі, і ад асобы генсака ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова загадвае яму як спецыялісту па РВМК увайсці ў склад урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў катастрофы. 
2 «Калі ласка, захоўвайце спакой» 
«Please Remain Calm»
Ёхан РэнкКрэйг Мэйзін13 мая 20191.004 (млн)[8]

Праз сем гадзін пасля інцыдэнту навуковец з Інстытута ядзернай энергетыкі АН Беларускай ССР Ульяна Хамюк і яе памочнік фіксуюць павышэнне ўзроўню радыяцыі ў Мінску (Беларусь) і хутка прыходзяць да высновы, што інцыдэнт адбыўся на Ігналінскай ці Чарнобыльскай АЭС. Ігналінская станцыя пацвярджае, што працуе ў штатным рэжыме, але Ульяне не ўдаецца звязацца з супрацоўнікамі Чарнобыля. Ульяна дакладвае пра радыяцыйную небяспеку ў гарадскі камітэт КПСС, але намеснік старшыні Гаранін адмаўляецца да яе прыслухоўвацца, і тады навуковец самастойна адпраўляецца ў Прып'яць. Тым часам Людміле ўдаецца прарвацца праз міліцэйскае ачапленне ў бальніцу Прып'яці і даведацца, што Васіль разам з іншымі пацыентамі з вострай прамянёвай хваробай эвакуіраваны ў Маскву.

У Маскве Лягасаў тлумачыць Гарбачову і скептыку Шчарбіне, што сітуацыя значна больш сур'ёзная, чым рапартуе Прып'яцкі гарвыканкам, і Гарбачоў адпраўляе Шчарбіну і Лягасава ў Прып'яць для высвятлення акалічнасцяў здарэння. Падчас палёту верталёта над АЭС Лягасаў паказвае на абломкі графіту на даху і блакітнае іанізуючае свячэнне, пераконваючы Шчарбіну ў тым, што ядро рэактара сапраўды аголена. Шчарбіна выслухвае дырэктара ЧАЭС Бруханава і галоўнага інжынера ЧАЭС Фаміна, якія вінавацяць Лягасава ў дэзінфармацыі. Каб пацвердзіць адзін з пунктаў гледжання, генерал Пікалаў, выкарыстоўваючы дазіметр высокага радыусу дзеяння, пад'язджае на грузавіку ўшчыльную да ЧАЭС, і даказвае, што ўзровень выпраменьвання вельмі высокі. Па загадзе Шчарбіны, Бруханаў і Фамін узяты пад арышт. Лягасаў інструктуе ваенных тушыць агонь пяском і борам, але задача апыняецца вельмі рызыкоўнай. Пасля таго, як Шчарбіне паведамляюць, што міжнародная супольнасць даведалася пра гэты інцыдэнт, распачатая неадкладная эвакуацыя насельніцтва Прып'яці.

Па прыбыцці ў Прып'яць Хамюк папярэджвае Лягасава і Шчарбіну пра небяспеку новай катастрофы — паравога выбуху, які адбудзецца, калі расплаўленае ядзернае паліва працячэ ў размешчаныя пад рэактарам бакі-барбацёры, запоўненыя вадой пасля тушэння пажару. У Маскве Лягасаў просіць у Гарбачова дазволу адправіць трох чалавек на самагубную місію, каб адкрыць шлюзавы вентыль і пачаць адпампоўку вады з бакаў. Аляксей Ананенка, Валерый Бяспалаў і Барыс Баранаў выклікаюцца добраахвотнікамі і спускаюцца ў падвал з радыеактыўнай вадой. 
3 «Адкрыйся шырока, Зямля!» 
«Open Wide, O Earth»
Ёхан РэнкКрэйг Мэйзін20 мая 20191.063[9]
 
4 «Шчасце ўсяго чалавецтва»[10] 
«The Happiness of All Mankind»
Ёхан РэнкКрэйг Мэйзін27 мая 2019?
 
5 «Вечная памяць»[11] 
«Vichnaya Pamyat»
Ёхан РэнкКрэйг Мэйзін3 чэрвеня 2019?
 

26 ліпеня 2017 года было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў серыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасцю са Sky Television. Сцэнарый да пяцісерыйнага міні-серыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мэйзінам, а рэжысёрам міні-серыяла павінен быў стаць Ёхан Рэнк. Мэйзіна таксама павінен быў выступаць у якасці выканаўчага прадзюсара разам з Кэралін Штраус і Джэйн Фезэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасці су-выканаўчых прадзюсараў[4][12].

11 сакавіка 2019 года стала вядома, што прэм’ера міні-серыялу адбудзецца 6 мая 2019 года[13].

28 сакавіка 2019 года ў інтэрнеце быў размешчаны трэйлер да будучага серыялу[14].

Асноўныя здымкі праходзілі ў Літве ў перыяд з красавіка па май 2018 года, а ў чэрвені — у Кіеве[12]. Большая частка натурных здымкаў энергаблокаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыццяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес[15].

Беларускі пераклад

[правіць | правіць зыходнік]

Паўтара месяца спатрэбілася кампаніі А1, каб дамовіцца з «HBO», на платформе якога выйшаў «Чарнобыль», і ўласна перакласці ўсе пяць эпізодаў серыялу. 29 чэрвеня 2019 года серыял упершыню паказвалі на беларускай мове і на вялікім экране.

Міні-серыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг чым вядомыя гіты «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»[16].

Пісьменніца Святлана Алексіевіч заявіла, што лічыць міні-серыял «Чарнобыль» найлепшым сярод экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы». Яна ў прыватнасці сказала:[17]

"

Вельмі моцны фільм. Нешта такое там было знойдзена ў эстэтыцы, што прабіваецца да сучаснай свядомасці. Там ёсць і доля страху, ёсць развагі, ёсць прыгажосць. Гэта тое, што мяне заўсёды хвалявала ў зле, калі гэта не адкрытае зло, калі столькі ўсяго перамешана.

"

Серыял «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі «Эмі» ў Лос-Анджэлесе. Ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, а таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр Ёхан Рэнк і сцэнарыст Крэйг Мэйзін[18]. У студзені 2020 года «Чарнобыль» узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Залаты глобус»[19][20].

  1. fernsehserien.de Праверана 31 мая 2020.
  2. Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла «Чарнобыль» «Euroradio.fm»
  3. belsat.eu
  4. а б Petski, Denise. ‘Chernobyl’ Miniseries Starring ‘The Crown’s Jared Harris Set By HBO & Sky — TCA. Deadline Hollywood (26 ліпеня 2017). Праверана November 24, 2017.
  5. "Emily Watson on her new TV drama, Chernobyl". The Scotsman. JPIMedia. May 4, 2019. Праверана May 28, 2019.
  6. Беларускі акцёр серыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафесара, а стаў галоўным урачом» «Радыё Свабода»
  7. Metcalf, Mitch. Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.6.2019 (англ.)(недаступная спасылка). showbuzzdaily.com (7 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 7 мая 2019.
  8. Metcalf, Mitch. Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.13.2019 (англ.)(недаступная спасылка). Showbuzz Daily (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2019. Праверана 14 мая 2019.
  9. Metcalf, Mitch. Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.20.2019 (англ.)(недаступная спасылка). Showbuzz Daily (21 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2019. Праверана 21 мая 2019.
  10. Chernobyl 04: The Happiness of All Mankind (англ.). HBO. Праверана 1 красавіка 2019.
  11. Chernobyl 05: Vichnaya Pamyat (англ.). HBO. Праверана 1 красавіка 2019.
  12. а б Littleton, Cynthia. HBO Sets ‘Chernobyl’ Miniseries to Star Jared Harris. Variety (26 ліпеня 2017). Праверана November 24, 2017.
  13. HBO Miniseries Chernobyl Sets May Premiere Date
  14. HBO. Chernobyl (2019) | Official Trailer | HBO (28 сакавіка 2019). Праверана 2 красавіка 2019.
  15. Vilniuje — tikras „Černobylis“: vaizdas gatvėse gniaužia kvapą. tv3.lt. Праверана 8 мая 2019.
  16. Серыял «Чарнобыль» апярэдзіў у рэйтынгах «Breaking Bad» і «Гульню тронаў» «Радыё Свабода»
  17. svaboda.org
  18. nashaniva.by
  19. goldenglobes.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2020. Праверана 7 студзеня 2020.
  20. belsat.eu