Партрэт каралевы Марыі Казіміры, жонкі Яна ІІІ Сабескага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Партрэт каралевы Марыі Казіміры, жонкі Яна ІІІ Сабескага. апошняя чвэрць XVII стагоддзя
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 81 × 61 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ 232)

«Партрэт каралевы Марыі Казіміры, жонкі Яна ІІІ Сабескага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком у апошняй чвэрці XVII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 232. НММ РБ). Памер карціны — 81 × 61 см[1].

Твор запісаны ў нясвіжскіх інвентарах і вопісах. На некалькіх фотаздымках партрэт адлюстраваны ў інтэр’ерах пакояў. Ён добра бачны на адным з фота салона, а таксама фота спальні, дзе вісіць збоку на сцяне над ложкам. Пасля 1939 г. партрэт Марыі Казіміры Сабескай трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск у Дзяржаўны мастацкі музей БССР з ДМВП г. Масквы у 1957 г[1].

Апісанне

Марыя Казіміра намалявана ў маладым узросце. Высокі сацыяльны статус падкрэсліваюць накідка, падбітая футрам з гарнастая, дарагія ювелірныя аздобы і карона. Існуе некалькі версій кампазіцыйна падобных партрэтаў каралевы, намаляваных у майстэрні французскага мастака П’ера Міньяра?![1].

Зноскі

  1. а б в Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.