Эцуа Міёсі
Эцуа Міёсі | |
---|---|
яп.: 三好鋭郎 | |
Дата нараджэння: | 16 снежня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння: | Хігасікава |
Грамадзянства: | |
Кампанія | Swany |
Пасада | ганаровы прэзідэнт |
Кампанія | Асацыяцыя эсперантыстаў Хагасікавы |
Пасада | старшыня |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эцуа Міесі (яп.: 三好鋭郎, нарадзіўся 16 снежня 1939 у Хігасікагаве ) — японскі прадпрымальнік, ганаровы прэзідэнт карпарацыі Swany, якая вырабляе пальчаткі, чамаданы і інвалідныя каляскі; адзін з самых вядомых эсперантыстаў Японіі.
Біяграфія
Прадпрымальнік
Як прадпрымальнік, Міесі запатэнтаваў ў 1996 годзе чамадан Walkin'Bag з коламі і доўгай ручкай, за што ў 2007 годзе атрымаў прэмію ад урада за пастаўку тавару на рынак. У 2009 годзе Саюз турызму Хігасікагавы па прапанове Міесі арганізаваў штогадовую выставу лялек, што праходзіць у кастрычніку: на выставе прадстаўлены лялькі з розных рэгіёнаў свету ў традыцыйных касцюмах. У 2013 годзе патранат над выставай прыняў міністр культуры Польшчы разам з паслом Польшчы ў Японіі. Налічваецца каля 1500 лялек у калекцыі, якую папаўняюць і эсперантысты.
Міеса з'яўляецца адэптам рэлігійнага руху (секты) Омата, які падтрымлівае распаўсюджванне эсперанта ў свеце, і яго ганаровым членам. Таксама ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі дзіцячага тэатра Кабукі.
Эсперанта
З 1995 года Міесі вывучаў эсперанта, пачаўшы фінансава падтрымліваць японскі рух эсперантыстаў «Лебедзь»; з таго ж года з'яўляецца старшынёй рэгіянальнай асацыяцыі эсперантыстаў Хігасікагавы. У 2012 годзе быў заснаваны аднаіменны фонд, накіраваны на развіццё дзейнасці па вывучэнні і авалодванню эсперанта ў Еўрапейскім Саюзе.
У 2002 і 2010 гадах Міесі пачаў публікаваць рэкламу на эсперанта ў розных часопісах і газетах Еўрапейскага саюза, у тым ліку і ў французскім выданні Le Monde, за што ў 2007 годзе быў узнагароджаны прэміяй Кэндзі Асакі Японскага інстытута эсперанта. З 2007 года — ганаровы член Еўрапейскага саюза Эсперантыстаў[1], з 2012 года — ганаровы член польскага таварыства «Europa Demokracja Esperanto». Міесі перакананы, што эсперанта з'яўляецца інструментам, які палягчае зносіны паміж людзьмі розных нцыянальнасцяў: па яго словах, ён вывучаў карэйскую і кітайскую мовы, паколькі выпускаў сваю прадукцыю ў гэтых краінах, і на аснове асабістага вопыту зрабіў выснову, што дзякуючы эсперанта зносіны паміж іншаземцамі значна спросцяцца.
З 2001 года — дырэктар Сусветнага руху федэралістаў, падтрымлівае ўвядзенне эсперанта як другой мовы ў кожным рэгіёне свету. У 2011 годзе узнагароджаны за развіццё польскай культуры і эсперанта ў Польшчы ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча 5 ступені[2][3]. Па прапанове Міесі у 2012 годзе ў польскім парламенце былі арганізаваны сімпозіум і выстава «125 гадоў эсперанта»[4].
Зноскі
- ↑ Honoraj membroj (эсп.)
- ↑ Etsuo Miyoshi, CEO of Swany Corporation, Receives the Order of Merit from the Republic of Poland for his Efforts in Promoting the Universal Language of Esperanto (англ.)
- ↑ Esperantyści gościli w Parku Świata Архівавана 3 кастрычніка 2016. (польск.)
- ↑ 125 lat języka esperanto - konferencja i wystawa (польск.)