Артур Міхайлавіч Аміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:17, 25 красавіка 2022, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Артур Міхайлавіч Аміраў
Дата нараджэння 26 сакавіка 1992(1992-03-26) (32 гады)
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі дыджэй, музыкант, палітычны вязень
Гады актыўнасці 2007 - наш час
Псеўданім DJ Artur Amirov

Артур Міхайлавіч Аміраў (нар. 26 сакавіка 1992) — беларускі музыкант і дыджэй. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1992. Спрабаваць сябе ў якасці дыджэя Артур пачаў яшчэ ў школе ў 2007 годзе. Прахадзіў стажыроўкі і граў у маскоўскіх клубах, пасля працаваў дыджэям у Брэсце ў бары Korova. Грае у кірунках фанк, дыска, хаус, r’n’b, deep house[1].

Палітычны пераслед

Артур Аміраў быў затрыманы 27 красавіка 2021 года па абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках») за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

18 траўня 2021 году сумеснаю заяваю беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аміраў разам з іншымі фігурантамі быў прызнаны палітычным зняволеным. У заяве адзначаецца, што «дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам»[2].

19 жніўня на судовым паседжанні па справе Амірава і іншых абвінавачаны Андрэй Кандрасюк засведчыў, што яго збівалі ў аўтазаку, пазней ужо з РАУС ён быў пераведзены ў шпіталь. Іншы падсудны, Уладзімер Кобрынец, адзначаў, што суткі правёў у «спартзале» РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую дапамогу для хлопца з гумавай куляй у жываце. Нягледзячы на гэтыя сведчанні, 20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў вынесены прысуд Артуру Аміраву і іншым пяці фігурантам справы аб «масавых беспарадках», гэта была ўжо шостая «партыя» абвінавачаных па гэтай справе. Суддзя Іна Клышпач пагадзілася з аргументамі пракурораў Дар’і Жук і Вадзіма Багаткі, палічыла віну шасці мужчын даказанай і прызначыла Артуру Аміраву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[3].

Аміраў утрымліваўся ў СІЗА № 7 у Брэсце, на пачатку лютага 2022 стала вядома аб ягоным пераводзе ў папраўчую калонію № 2 у горадзе Бабруйск.

Зноскі

Спасылкі