Гана (гістарычная дзяржава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Гана
Вагаду
 >
VIII стагоддзе — сярэдзіна XIII стагоддзя

Сталіца
Афіцыйная мова Санінкэ (мова)
Рэлігія мясцовыя культы, іслам
Форма кіравання Манархія
кая маган
 • VIII стагоддзе Кісэ Тункара (першы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гана (ад араб. غانا‎‎), або Вагаду (ад санінкэ: Ouagadou) — буйная гістарычная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Існавала прыкладна ў VIII — сярэдзіне XIII стагоддзяў.

Гісторыя

Дакладны час заснавання Ганы не вядомы. Арабы ўпершыню згадваюць яе пад 830 г. Аль-Ідрысі паведамляў, што да хіджры краінай кіравала 18 манархаў. Лічыцца, што арабскае слова Гана (араб. غانا‎‎) паходзіць ад назвы тытула вярхоўнага валадара кая маган («уладальнік золата»). Санінкэ, якіх французскія этнолагі ўспрынялі як прамых нашчадкаў заснавальнікаў дзяржавы, называюць яе ў сваіх паданнях Вагаду (Ouagadou).

Сучасныя даследчыкі адносяць перыяд фарміравання Ганы да IVVIII стст. Непасрэдным стымулам для яе ўзнікнення магло быць з'яўленне ў Заходняй Афрыцы вярблюда (першая палова 1 тысячагоддзя), які палепшыў умовы вандровак праз Сахару і такім чынам спрыяў развіццю гандлёвых зносін з поўначу.

У запісах з Тамбукту (XVII стагоддзе) першым кая маган названы Кісэ Тункара, заснавальнік асобнай дынастыі Тункара, а цэнтрам яго валоданняў — Кумбі. Раскопкі ў Кумбі-Салех на тэрыторыі сучаснай Маўрытаніі, што арганізоўваліся ў 19131950 гг., сапраўды выявілі буйны старажытны горад канца V — сярэдзіны XIV стст. Санінкэ паведамлялі, што дынастыя заснавальнікаў паходзіла з усходу. Арабскія аўтары лічылі, што яна была арабскай або берберскай.

Арабы наведвалі Гану з гандлёвымі мэтамі. Асноўным таварам, што прыцягваў іх было золата. Валадары Ганы славіліся сваім багаццем. Аднак арабскія аўтары не пералічвалі важных унутрыпалітычных падзей. Хаця кая маган добра адносіліся да мусульман, яны адмаўляліся прымаць іслам. Таму ў 1076 г. Гана была заваявана Альмаравідамі. Праз кароткі час яна ўзнавіла незалежнасць. Ібн Хальдун паведамляў, што апошнімі кіраўнікамі былі прадстаўнікі мусульманскай дынастыі Сусі. У 1235 г. яны былі вымушаны прыняць саюз з болей магутнай дзяржавай Малі. У 40-х гг. XIV ст. валадары Ганы ўсё яшчэ фармальна лічыліся самастойнымі і нават мелі права на валадарскі тытул малік. Відавочна, Гана была канчаткова інкарпаравана ў склад Малі толькі ў другой палове XIV ст.

Спасылкі