Аль-Ідрысі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аль-Ідрысі
Род дзейнасці: картограф, географ, егіптолаг, гісторык, батанік, пісьменнік
Дата нараджэння: каля 1 студзеня 1100[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 1200 ці каля 1175
Месца смерці:
Commons-logo.svg Аль-Ідрысі на Вікісховішчы

Аль-Ідрысі (Абу Абдалах Мухамед ібн Мухамед ібн Абдалах аш-Шэрыф ал-Ідрыс; 1099 або 1100 — 1161 або 1165) — славуты арабскі географ.

Карта свету Аль-Ідрысі

Паходзіў з арыстакратычнага роду, атрымаў дасканалую адукацыю ў Кардоўскім універсітэце. З 1139 года працаваў у Палерма пры двары нарманскага караля Сіцыліі Ражэра II. Да 1154 года (шаувал 548 год хіджры) скончыў вялікую каляровую карту свету (Charta Rogeriana ці Tabula Rogeriana) на 70 аркушах з суправаджальным тэкстам да яе на арабскай мове пад назвай Kitab nuzhat al-mustak fi htirak al-afak («Кніга — забаўлянне для стомленага ў вандраваннях па абласцях свету»), вядомым пад назвай «Кніга Ражэра». Згодна з арабскай традыцыяй, Charta Rogeriana арыентаваная на поўдзень, а не на поўнач, як сучасныя карты.

Тэрыторыя сучаснай Беларусі прадстаўленая ў асноўным на аркушы 65 (5 секцыя VII клімату паводле класіфікацыі Ідрысі) Паказаныя горад Мінск («Муніска») — першая выява горада на карце, «возера Тэрмі» — верагодна, Прыпяцкія балоты. Дняпро («Днабрус») пададзены ад вытокаў Бярэзіны («Бельцес»). Ёсць падставы атаясаміць горад «Бармунію» (аркуш 55) з Брэстам. Яшчэ шэраг аб'ектаў можна лакалізаваць у Беларусі гіпатэтычна, напрыклад, горад «Барманза» ля сутокаў Дняпра і Бярэзіны. Услед за іншымі мусульманскімі аўтарамі Ідрысі згадваў «тры віды русаў», у тым ліку Артанію, але другаснасць інфармацыі Ідрысі не дазваляе звязаць апошнюю з якім-небудзь пэўным рэгіёнам.

Праца Ідрысі з'явілася вяршыняй класічнай арабскай картаграфіі і далёка пераўзыходзіла паўнатой і дакладнасцю любыя вядомыя карты свету XIIXIII стагоддзяў.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Muḥammad ibn Muḥammad al-Šarīf Idrīsī // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Muhammad al-Idrisi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]