Ёнас Гелажус
Ёнас Гелажус | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | юрыст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
Ёнас Гелажус (літ.: Jonas Gelažius, нар. 18 студзеня 1947, в. Гумбялей , Біржайскі раён, Літоўская ССР) — юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 18 студзеня 1947 года ў в. Гумбялей Біржайскага раёна. Літовец. Пасля заканчэння сярэдняй школы пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам у васьмігадовай школе. Скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. Капсукаса ў 1973 годзе. У 1973—1975 гадах працаваў ва Універсітэце марксізму-ленінізму Вільнюскага гаркама КПСС, а затым памочнікам Міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі Літоўскай ССР і галоўным юрысконсультам гэтага ж міністэрства. 3 1979 па 1982 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР (г. Масква) пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца-міжнародніка, прафесара, доктара юрыдычных навук Анатолія Аляксандравіча Маўчана. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Міжнародны дагавор і нацыянальнае заканадаўства аб ахове марскога асяроддзя». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 1983 годзе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 1984—1985 гг працаваў на кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналістыкі, звольніўся з працы у 1987 годзе.
Пасля ад’езду з г. Гродна на пражыванне ў г. Вільнюс ва ўмовах перабудовы актыўна займаўся палітычнай дзейнасцю, прымаў удзел у стварэнні шэрагу дэмакратычных партый у Літве.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням міжнароднага марскога права.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- ГЕЛАЖЮС Іонас Іонавічус (1947—2010) // Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: імёны : біяграфічны даведнік / М. У. Сільчанка ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2011. — 293 с. : табл., партр. ; 21 см. — Частка тэксту на рускай мове. — 1200 экз. — ISBN 978-985-515-395-6