Ён Арнэ Рыісэ
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 верасня 1980[1][2][…] (44 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нарвегія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (нарв.: John Arne Semundseth Riise; нар. 24 верасня 1980, Олесун, Нарвегія) — нарвежскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай Нарвегіі. Гуляў на левым флангу, адрозніваецца магутным ударам з левай нагі і велізарнай трываласцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь фланг. Яго малодшы брат, Б'ёрн-Хельгэ Рыісэ, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвегіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Рыісэ пачаў кар’еру ў родным «Олесуне». Правёўшы ў камандзе адзін сезон, улетку 1998 года перайшоў у «Манака». Здолеў замацавацца ў складзе манегаскаў і дапамог ім перамагчы ў чэмпіянаце 1999/2000. Аднак, сезон 2000/01 атрымаўся для нарвежца не вельмі ўдалым. летку 2001 года быў прададзены ў «Ліверпул» за 4 млн фунтаў стэрлінгаў.
Спачатку Рыісэ трывала гуляў за мерсісайдцаў, але потым стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезоны 2006/07 і 2007/08 Ён Арнэ правёў даволі слаба і быў выцеснены з складу бразільскім фулбэкам Фабіу Аўрэліу, адзіным недахопам якога было частае атрымліванне ім траўмаў. У красавіку 2008 года ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіу атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лонданскаму клубу дамагчыся нічыей на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур'ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага еўрапейскага футбольнага турніру.
У чэрвені 2008 года Рыісэ перайшоў у «Рому», а ў 2011 годзе вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Фулхэма». Пасля вылету «дачнікаў» з Прэм'ер-лігі па выніках сезону 2013/14 Рыісэ пакінуў клуб і далучыўся да кіпрскага АПОЭЛа, разам з якім стаў чэмпіёнам Кіпра.
24 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Рыісэ ў клуб індыйскай Суперлігі «Дэлі Дынамас»[3]. Па заканчэнні сезон 2015 пакінуў Індыю і ў сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Олесун»[4]. У чэрвені 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Манака»
- Чэмпіён Францыі: 1999/00
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2000/01
«Ліверпул»
- Уладальнік Кубка Англіі: 2005/06
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2002/03
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2001, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2001/02, 2005/06
АПОЭЛ
- Чэмпіён Кіпра: 2014/15
- Уладальнік Кубка Кіпра: 2014/15
Асабістыя
- Прыз Кніксена 2006 (лепшаму нарвежскаму футбалісту года)
Зноскі
- ↑ John Arne Riise // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOHN ARNE RIISE // Argentine Soccer Database
- ↑ Риисе перешел в «Дели Динамос»
- ↑ Йон-Арне Риисе перешел в норвежский «Олесунн»
- ↑ Йон-Арне Риисе завершил карьеру
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ён Арнэ Рыісэ
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрэ-ог-Румсдал
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Олесуне
- Нарадзіліся ў Нарвегіі
- Футбалісты Нарвегіі
- Ігракі зборнай Нарвегіі па футболе
- Ігракі ФК Олесун
- Ігракі ФК Дэлі Дынамас
- Ігракі ФК АПОЭЛ
- Ігракі ФК Фулхэм
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Манака