ФК Рома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рома
AS Roma logo.png
Поўная назва Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma)
Мянушкі La Magica (Магічная); Giallorossi (Жоўта-чырвоныя)
Заснаваны 22 ліпеня 1927
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 70 634
Прэзідэнт Джэймс Палота
Галоўны трэнер Эўсебіа Дзі Франчэска
Чэмпіянат Серыя A
2017/18 03Бронзавы прызёр 3 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў гораду ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб сур'ёзных поспехаў не мае, двойчы «Рома» выходзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з'яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія часы[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб'яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з'яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Стадыёны[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Серыя A

  • Чэмпіён Італіі (3): 1942, 1983, 2001
  • Віцэ-чэмпіён (14): 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017

Кубак Італіі

  • Уладальнік (9): 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008
  • Фіналіст (8): 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013

Суперкубак Італіі

  • Уладальнік (2): 2001, 2007
  • Фіналіст (4): 1991, 2006, 2010, 2013

Міжнародныя кубкі

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Швецыі Бр Робін Ульсен 1990
2 Сцяг Нідэрландаў Аб Рык Карсдорп 1995
4 Сцяг Італіі ПА Браян Крыстантэ 1995
5 Сцяг Бразіліі Аб Жуан Жэзус 1991
7 Сцяг Італіі ПА Ларэнца Пелегрыні 1996
8 Сцяг Аргенціны ПА Дыега Пероці 1988
9 Сцяг Босніі і Герцагавіны Нап Эдзін Джэка 1986
11 Сцяг Сербіі Аб Аляксандар Калараў 1985
14 Сцяг Чэхіі Нап Патрык Шык 1996
15 Сцяг Іспаніі Аб Іван Маркана 1987
16 Сцяг Італіі ПА Даніэле Дэ Росі Капітан каманды 1983
17 Сцяг Турцыі ПА Джэнгіз Ундэр 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Сцяг Італіі Аб Давідэ Сантон 1991
19 Сцяг Харватыі ПА Антэ Чорыч 1997
20 Сцяг Аргенціны Аб Федэрыка Фасіа 1987
22 Сцяг Італіі ПА Нікола Дзаньёла 1999
24 Сцяг Італіі ПА Алесандра Фларэнцы 1991
27 Сцяг Аргенціны ПА Хаўер Пасторэ 1989
28 Сцяг Францыі Аб Вільям Б’янда 2000
34 Сцяг Нідэрландаў Нап Джасцін Клюйверт 1999
42 Сцяг Францыі ПА Стывен Нзанзі 1988
44 Сцяг Грэцыі Аб Костас Маналас 1991
83 Сцяг Італіі Бр Антоніа Мірантэ 1983
92 Сцяг Італіі Нап Стэфан Эль-Шаараві 1992

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]