Ён Рабэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ён Рабэ
ням.: John Rabe
Дата нараджэння: 23 лістапада 1882(1882-11-23)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 студзеня 1950(1950-01-05)[1] (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён Хайнрых Дэтлеф Рабэ (ням.: John Heinrich Detlef Rabe) — нямецкі прадпрымальнік, гуманіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1911—1938 гадах Ён Рабэ быў супрацоўнікам кампаніі Siemens China Co. (філіял кампаніі Siemens у Кітаі), стаўшы ў 1931 годзе яе генеральным дырэктарам. Член нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі.

Падчас яго знаходжання ў Нанкіне ў горад увайшлі японскія войскі, якія ўчынілі бязлітасную расправу над насельніцтвам. Рабэ выступіў супраць зверстваў японскіх салдат. Арганізаваная пры яго непасрэдным удзеле Нанкінская зона бяспекі[en] выратавала не менш за 200 000 кітайцаў у ходзе Нанкінскай разні. Ён Рабэ стаў кіраўніком Міжнароднага камітэту Нанкінскай зоны бяспекі[en], сярод іншага, таму, што ён быў членам НСДАП, а паміж Германіяй і Японіяй быў заключаны і дзейнічаў Антыкамінтэрнаўскі пакт. Лічыцца, што дзеянні Рабэ выратавалі ад 200 000 да 250 000 кітайцаў.

Нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні германскіх уладаў, Рабэ доўгі час не пакідаў зону бяспекі, бо ад яго прысутнасці залежала, ці будуць жыць насельнікі зоны. Рабэ змог наладзіць забеспячэнне свабоднай зоны харчаваннем і медыкаментамі. Па прыбыцці ў Германію яго чакаў арышт з боку гестапа, якое правярала яго на добранадзейнасць: было меркаванне, што ён сімпатызуе камуністам. У ходзе праверкі было вырашана, што ён не выклікае ніякіх падазрэнняў, і яго адпусцілі.

У 1945 годзе пасля капітуляцыі Германіі Рабэ быў зноў арыштаваны, але цяпер ужо саюзнікамі (спачатку савецкімі, затым брытанскімі войскамі). Апошнія правяралі яго на дачыненне да нацысцкіх злачынстваў. Неўзабаве яго адпусцілі.

Рабэ памёр у 1950 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б John Rabe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]