Ёсеф Паленічак
Ёсеф Паленічак | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1914[1][2][…] ці 13 ліпеня 1914[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1991[1][2][5] (76 гадоў) ці 7 верасня 1991[3][4] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Jan Páleníček[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
Ёсеф Паленічак (чэшск.: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Боснія і Герцагавіна — 7 сакавіка 1991, Прага) — чэшскі кампазітар і піяніст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся з 1927 года ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Пражскай кансерваторыі), пазней таксама ў Віцезслава Новака. У 1936—1938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Карто (фартэпіяна), Альбера Руселя (кампазіцыя), Дзірана Алексаняна (камерны ансамбль).
У 1934 годзе заснаваў Трыа імя Сметаны (з 1945 года Чэшскае трыа), нязменным піяністам і лідарам якога заставаўся да самай смерці. Выступаў таксама дуэтам з віяланчэлістам трыа Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сметаны, Леаша Яначака, Багуслава Марціну.
Кампазітарская спадчына Паленічака ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для кларнета, саксафона, флейты з аркестрам, «Сімфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільі Эрэнбурга» (1971), камерную, харавую музыку.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславакіі (1979).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
- ↑ 5,0 5,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльны сайт (фр.)