Іаган Авенцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Авенцін
лац.: Ioannes Aventinus
Johannes Aventinus.png
Дата нараджэння 4 ліпеня 1477[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1534[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, філолаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Іаган Авенцін на Вікісховішчы

Іаган Авенцін (сапраўднае імя Іаган Георг Турмайр, ням.: Johann Georg Turmair, лац.: Ioannes Aventinus; 4 ліпеня 1477, Абенсберг — 9 студзеня 1534, Рэгенсбург) — нямецкі вучоны-гуманіст, гісторык і філолаг.

Іаган Авенцін лічыцца заснавальнікам нямецкай класічнай філалогіі. Пахаваны вучоны ў кляштары Санкт-Эмеріх ў Рэгенсбургу. Пачынаючы з 1495 года І. Авенцін вучыцца ва ўніверсітэтах Інгальштата, Вены, Кракава і Парыжа, пераважна вывучае гуманітарныя навукі. Пасля заканчэння сваёй вучобы, у 1509 годзе, становіцца выкладчыкам для сыноў баварскага герцага Вільгельма IV. У лютым 1517 прызначаецца афіцыйным гістарыёграфам Баварыі.

У 1512 году І. Авенцін піша лацінскую граматыку, якая стала вядомай сярод навукоўцаў і выкладчыкаў свайго часу. У 1516 ён піша, а затым выдае першую ў гісторыі друкаваную энцыклапедыю «Encyclopedia orbisque doctrinarum, hoc est omnium artium, scientiarum, ipsius philosophiae index ac divisio»[5] (назва энцыклапедыя належыць таксама І.Авенціну). Вучоны вёў актыўную перапіску з Марцінам Лютэрам і Філіп Меланхтанам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850522X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850522X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. Arno Seifert: Der enzyklopädische Gedanke von der Renaissance bis zu Leibniz. In: Studia Leibnitiana, Suppl. Heft 22 (1983) S. 117

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Franz Xaver von Wegele: Aventinus. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 1, Duncker & Humblot, Leipzig 1875, S. 700–704.
  • Friedrich Wilhelm Bautz: Aventinus (Turmair), Johannes. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 1, Bautz, Hamm 1975. 2., unveränderte Auflage Hamm 1990, ISBN 3-88309-013-1, Sp. 307–308.

Зноскі