Іаган Міхаэль Гайдн
| Іаган Міхаэль Гайдн | |
|---|---|
| ням.: Michael Haydn ням.: Johann Michael Haydn | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | не пазней за 14 верасня 1737 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 жніўня 1806[2][3][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна |
|
| Бацька | Mathias Haydn[d] |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Georg Reutter II[d] |
| Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, арганіст, кампазітар, дырыжор |
| Гады актыўнасці | з 1757 |
| Інструменты | арган |
| Жанры | опера і сімфонія |
| Выхаванцы | Карл Марыя фон Вебер і Sigismund von Neukomm[d] |
| Аўтограф |
|
Іаган Міхаэль Гайдн (ням.: Johann Michael Haydn; 14 або 15 верасня 1737, Рорау — 10 жніўня 1806, Зальцбург) — аўстрыйскі кампазітар і арганіст. Малодшы брат кампазітара Іозефа Гайдна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іаган Міхаэль Гайдн нарадзіўся ў вёсцы Рорау (цяпер — у зямлі Ніжняя Аўстрыя). Яго бацька, Маціяс Гайдн, быў музыкантам-фалькларыстам, а маці — прыдворнай кухарка ў замку мясцовага арыстакрата. Бацька спрыяў таму, каб абодва браты вучыліся спевам. Паводле некаторых крыніц, Гайдн з 1745 года быў спеваком у капэле сабора св. Стэфана ў Вене, якую пакінуў ў 1754 годзе. З 1757 быў капельмайстрам пры двары біскупа ў Орадзя (Румынія).
З 1763 Гайдн замяшчаў Леапольда Моцарта на пасадзе канцэртмайстра і прыдворнага арганіста (у 1781 годзе, пасля пераезду Вольфганга Моцарта ў Вену) у капэле арцыбіскупа Зальцбургскага. Леапольд Моцарт ставіўся да Гайдна непрыязна. Пасля калегай Гайдна быў Вольфганг Амадэй Моцарт, які, у адрозненне ад бацькі, па-сяброўску ставіўся да Гайдна.
Дзякуючы сваім выдатным выканальніцкім дадзеным, Гайдн ў 1777 годзе заняў месца арганіста царквы св. Тройцы. З 1804 — член Шведскай музычнай акадэміі. Пазней займаўся выкладаннем, сярод яго вучняў лічацца Карл Марыя фон Вебер, І. Вельфль , Антон Дыябелі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #115657754 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Haydn, Johann Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 8. — S. 141.
- ↑ Johann Michael Haydn // Salzburgwiki