Іаган Цафані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Цафані
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1733(1733-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1810(1810-11-11)[7][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mary Thomas[d]
Дзеці Cecilia Clementine Elizabeth Zoffany[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, гравёр, архітэктурны чарцёжнік
Жанр партрэт[9][6], гістарычны жывапіс[6] і аўтапартрэт[6]
Мастацкі кірунак неакласіцызм[10]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Іозеф Цафані (ням.: Johann Zoffany; пры нараджэнні Іаган Іозеф Цаўфелі, ням.: Johannes Josephus Zauffely; 13 сакавіка 1733 — 11 лістапада 1810) — нямецкі мастак-неакласік, большую частку жыцця які працаваў у Англіі. Яго работы выстаўляюцца ў многіх вядомых брытанскіх галерэях, такіх як Лонданская нацыянальная галерэя, Брытанская галерэя Тэйт і Каралеўская калекцыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Франкфурце. Вучыўся ў Рэгенсбургу ў Марціна Шпеера, а пазней у Рыме; у 1760 годзе разам з Януарыусам Зікам працаваў над роспісамі палаца ў Трыры. Па вяртанні ў Рэгенсбург, ажаніўся, але няўдала, і, ратуючыся ад няшчаснага сямейнага жыцця, з’ехаў у 1761 годзе ў Лондан. Тут Цафані адкрыў для сябе жывапіс, натхнёны тэатрам, і, дзякуючы Бенджаміну Вільсану, пазнаёміўся з акцёрам Дэвідам Гарыкам, якога пазней неаднаразова партрэтаваў.

У 1762 годзе ён жыў у доме Гарыка і намаляваў яго на сваёй карціне «Вяртанне фермера» (1762), якая паклала пачатак серыі «сцэн гутаркі», натхнёнай тэатрам і ўзыходзячай да Хогарта. Гэтую серыю мастак працягваў да 1770 года, па жаданні самога акцёра, які клапаціўся аб самарэкламе («Партрэт Дэвіда Гарыка», «Гарык у ролі Абеля Другера»). Цафані выканаў таксама некалькі работ на фантастычныя сюжэты, а таксама партрэты ў натуральную велічыню.

У 1762 годзе, атрымаўшы заступніцтва англійскага караля Георга III, ён піша партрэты чальцоў каралеўскай сям’і («Прынц Валійскі і прынц Фрыдрых у выглядзе купідонаў», 1765; «Каралева Шарлота з двума дзецьмі», 1766; «Георг III з сям’ёй», 1770; Каралева Шарлота, прынц Валійскі і герцаг Йоркскі"; «Прынцэса Амелія»).

У 1769 годзе Цафані становіцца членам-карэспандэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў, а ў 1772 годзе выставіў карціну «Клас анатоміі ў Каралеўскай Акадэміі», адразу ж набытую Георгам III. У 1773 годзе ён з’ехаў у Фларэнцыю, дзе піша кампазіцыю «Трыбуна Уфіцы» (1776), а ў 1779 годзе вяртаецца ў Англію, зрабіўшы па дарозе прыпынак у Вене. У 1782 годзе Цафані выканаў свой шэдэўр, карціну «Чарльз Таўнлі ў сваёй галерэі скульптур».

У 1783—1789 гадах мастак наведаў Індыю, дзе напісаў, у прыватнасці, «Партрэт Уорэна Хастынгса з жонкай».

Зноскі

  1. а б John Zoffany
  2. а б Johann Zoffany // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johan Zoffany // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119107996 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. https://www.nga.gov/collection/artist-info.1988.html
  6. а б в г д https://rkd.nl/explore/artists/86500
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. http://www.artnet.com/artists/johann-joseph-zoffany/
  10. https://yalebooksblog.co.uk/2012/03/09/painting-high-society-johan-zoffany-exhibition-opens-at-the-royal-academy-of-arts-this-weekend/