Іван Іванавіч Лапо
Іван Іванавіч Лапо | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1944[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сяргей Фёдаравіч Платонаў |
![]() |
Іван Іванавіч Лапо (29 жніўня 1869 — 23 снежня 1944) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі ВКЛ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 жніўня 1869 года. У 1892 годзе скончыў Пецярбургскі універсітэт. Прафесар Тартускага (1905—19), Каўнаскага (1933—40), Вільнюскага (1941) універсітэтаў. Акадэмік Расійскай акадэміі навук (1912)[2]. У 1921—33 гадах жыў у Празе. Памёр 23 снежня 1944 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Вялікага княства Літоўскага, беларуска-літоўска-рускім і беларуска-літоўска-польскім дзяржаўна-палітычным і этнакультурным сувязям у XIV—XVIII стст.
Распрацоўваў пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі ўсходніх славян (у тым ліку беларусаў) і іншых народаў Усходняй Еўропы. Складванне беларускай народнасці, на яго думку, праходзіла ў XIV—XVI стст., калі актывізаваліся працэсы этнічнай кансалідацыі нашчадкаў старажытных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Сярод прыкмет, якія характарызавалі этнічныя асаблівасці беларусаў у эпоху феадалізму і больш позні час, выдзяляў мову, побыт і культуру, гістарычныя і этнаграфічныя традыцыі.
Значную ўвагу аддаваў міжэтнічным адносінам у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Распрацоўваў пытанні паходжання і гісторыі шляхты, дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 года.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Заходняя Расія і яе злучэнне з Польшчай»[3]
- Великое Княжество Литовское от заключения унии до смерти Стефана Батория (1569—1586) Т.1 СПб, 1901
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Ivan Ivanovich Lappo // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Перапіска М.В. Доўнар-Запольскага з дзеячамі навукі Украіны (1893—1907)(недаступная спасылка)
- ↑ Дзяржаўныя уніі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў ацэнцы рускай гістарыяграфіі 19 — першых дзесяцігоддзяў 20 ст. Архівавана 8 ліпеня 2008.
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Дрэздэне
- Выкладчыкі Смольнага інстытута
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выпускнікі Царскасельскай гімназіі
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі