Іван Іванавіч Міхельсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Міхельсон
ням.: Johann von Michelsohnen
Mihelson Ivan Ivanovich.jpg
Дата нараджэння 3 мая 1740(1740-05-03) ці 1735[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1807(1807-08-17)
Месца смерці
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1756—1807
Званне генерал ад кавалерыі
Камандаваў Q4114485?
Бітвы/войны Сямігадовая вайна, Руска-турэцкая вайна 1768-1774, Паўстанне Пугачова (бітвы на Арскім поле і пры Саленікавай чарадзе),
Руска-шведская вайна 1788—1790,
Руска-турэцкая вайна 1806-1812
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага

Іван Іванавіч Міхельсон (17401807) — расійскі военачальнік, генерал ад кавалерыі, вядомы перш за ўсё канчатковай перамогай над Пугачовым. Родам з эстляндскіх немцаў. Лютэранін. Масон.

Удзельнічаў у Сямігадовай вайне, у турэцкай кампаніі 1770 года і ў дзеяннях супраць польскіх канфедэратаў.

У канцы 1773 года, у чыне прэм'ер-маёра, Міхельсон прызначаны быў у войскі, адпраўленыя супраць Пугачова, і з гэтага часу імя яго набывае шырокую вядомасць. Неўзабаве пасля яго прыбыцця справы на тэрыторыі, абхопленай сялянскай вайной пад правадырствам Пугачова, прынялі іншы абарот дзякуючы выдатнай адвазе Міхельсона, асабліва нястомнасці яго ў пераследаванні паўстанцаў, якіх ён разбіваў пры кожнай сустрэчы. Перамогай над войскам Пугачова, які стаяў пад казанскім Крамлём, дзе схаваліся рэшткі жыхароў спустошанага горада, Міхельсон нанёс рашучы ўдар Пугачову, а затым, пераправіўшыся ўслед за ім на правы бераг Волгі, працягваў праследаванне яго людзей, і ў 25 вёрстах ад Чорнага Яра у 100 км ад Царыцына ля Саленікавай чарады 5 верасня 1774 нанёс ім канчатковае паражэнне.

За заслугі ў разгроме пугачоўскага паўстання атрымаў ордэн Св. Георгія 3-га класа, маёнтак у Віцебскай губерні, залатую шпагу, упрыгожаную дыяментамі, а таксама званне палкоўніка. У 1775 прызначаны камандзірам кірасірскага Ваеннага ордэна палка, а ў 1776 Лейб-кірасірскага палка. У 1778 ўзведзены ў генерал-маёры і ўзнагароджаны ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, з 1781 прэм'ер-маёр лейб-гвардыі Коннага палка, з 1786 генерал-паручнік.

Падчас шведскай вайны 1788—1789 гг. Міхельсон камандаваў корпусам у арміі генерала Мусіна-Пушкіна. У 1797 генерал ад кавалерыі. У 1803 г. прызначаны беларускім ваенным губернатарам, кіраўнікам па грамадзянскай частцы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1805 г. яму даручана было начальства над войскамі, сабранымі на заходняй мяжы, а ў 1806 г. — начальства над дняпроўскай арміяй, прызначанай для дзеянняў супраць турак. За спраўнае кіраванне быў узнагароджаны ў 1806 ордэнам Св. Андрэя Першазванага. Заняўшы з дняпроўскай арміяй малдаўскія землі, Міхельсон памёр у Бухарэсце.

Паводле яго завяшчання, забальзамаванае цела генерала было перавезена ў падараванае яму Кацярынай II пасля разгрому Пугачова і ўладкаванае ім села Іванава[2] каля горада Невель Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць Расіі), і пахавана ў пабудаванай ім царквы Іаана Прадцечы. Магіла знішчана пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 (Энциклопедический словарь). — М.: РОССПЭН, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).