Іван Іванавіч Семянюк
Іван Іванавіч Семянюк | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1973 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1961 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна, Вайна ў Карэі |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Іванавіч Семяню́к (2 (15) лютага 1917, Мінск — 26 красавіка 1973) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сямігодку і школу ФЗВ. Працаваў вучнем памочніка машыніста, слесарам у паравозным дэпо ў Оршы. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў ваенную авіяшколу пілотаў у Батайску. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Камандзір звяна, эскадрыллі. За гады вайны здзейсніў 430[1] баявых вылетаў, правёў 125 паветраных баёў, збіў 18 асабіста і 9 у групе самалётаў праціўніка.
Пасля вайны І. І. Семянюк працягваў службу у Ваенна-Паветраных Сілах. У 1948 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У званні палкоўніка на пасадзе камандзіра 256-га знішчальнага авіяпалка прымаў ўдзел у баявых дзеяннях падчас Карэйскай вайны 1952—1953 гг. З 1952 г. служыў у Паўночнай ваеннай акрузе У 1955 году скончыў Курсы удасканалення каманднага складу пры Ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна.
З чэрвеня 1961 г. палкоўнік І. І. Семянюк у запасе. Жыў і працаваў у Мінску. Памёр 24 красавіка 1973 г. пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За баявыя заслугі»
- медалі.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 287. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семянюк Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Семяню́к Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Семянюк на сайце «Героі краіны»
- Семянюк Іван Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Семенюк Иван Иванович(недаступная спасылка) // AirFighters.RU Архівавана 18 красавіка 2013. (руск.)
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР
- Лётчыкі Карэйскай вайны