Іван Аляксандравіч Басюк
Іван Аляксандравіч Басюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Іван Аляксандравіч Басюк (нар. 1 верасня 1942, в. Гаравічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Архангельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. В. Ламаносава (1972), аспірантуру Інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення АН СССР (1981, г. Новасібірск), у 1982 г. тамжа абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Станаўленне і развіццё сацыялістычнага быту рабочых Заходняй Сібіры ў завершальны перыяд сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі СССР 1933—1937 гг.». Служыў у сістэме ВНУ Узроеных сіл СССР. З 1987 г. працуе ў ГрДУ. Дацэнт (2005). У 2005 г. абараніў у ІГ НАНБ доктарскую дысертацыю па тэме «Заходняя асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны». Прафесар (2007) па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2008 г. — на кафедры гісторыі дзяржавы і права.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кірункі навуковай дзейнасці: пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі; гісторыя беларускай дзяржаўнасці; гісторыя палітычнай і прававой думкі на Беларусі.
Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі (1 у суаўтарстве), 6 вучэбных дапаможнікаў (4 у суаўтарстве).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адкукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заходняя Асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковым перыядзе Вялікай Айчыннай вайны: аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук: 07.00.02 / Басюк Іван Аляксандравіч. — Мн., 2004.
- Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. Т. 2. — Минск, 2006.