Іван Андрэевіч Чаляднін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Чаляднін
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1521
Род Чалядніны[d]
Бацька Андрэй Фёдаравіч Чаляднін[d]
Дзеці Marfa Chelyadnina[d]
Дзейнасць дыпламат, ваенны
Званне ваявода
Бітвы

Іван Андрэевіч Чаляднін (руск.: Иван Андреевич Челяднин; пам. пасля 1521) — канюшы, баярын, ваявода і маскоўскі палкаводзец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент карціны «Аршанская бітва» Ганса Крэля, на якім выяўлены маскоўскі ваявода Іван Чаляднін.

Старэйшы сын баярына і ваяводы Андрэя Чалядніна. Быў канюшым Васіля III і пскоўскім ваяводам (1510—1511). У 1508 годзе, у часы маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў, ездзіў у Літву ў складзе маскоўскага пасольства да Жыгімонта Старога. У 1509 годзе быў накіраваны як царскі намеснік у Пскоў. Кіраваў дэпартацыяй жыхароў Пскова ў маскоўскія гарады і паселішчы. У 1511 годзе быў адкліканы з Пскова з-за ўчыненых ім там разам з Рыгорам Чалядніным бясчынстваў. У тым жа годзе атрымаў сан баярына. У 1512 годзе ездзіў з пасольствам да казанскага хана. Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў спрабаваў захапіць Смаленск, але безвынікова.

Чаляднін быў галоўнакамандуючым маскоўскімі войскамі ў бітве пад Оршай. Бітва скончылася поўным разгромам маскавітаў, сам Іван Чаляднін разам з іншымі маскоўскімі ваяводамі і ваеннымі начальнікамі патрапіў у палон. Памёр у няволі ў Вільні пасля 1521 года.