Іван Антонавіч Кісялеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Антонавіч Кісялеўскі
Дата нараджэння 8 лютага 1957(1957-02-08)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Іван Антонавіч Кісялеўскі (8 лютага 1957, в. Ліпнікі, Гомельская вобласць) — мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 лютага 1957 года ў вёсцы Ліпнікі Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асноўныя творы: вітражы «Кветкі Радзімы» і «Іней» для выканкама г. Заслаўя, «Слуцкія паясы» ў Беларускім музеі гісторыі і культуры; мазаікі «Сям’я», «Гасціннасць», «Вяселле» на Мазырскім заводзе меліярацыйных машын (два апошнія ў сааўтарстве з У. Самсонавым); вітражы «Пралескі» ў раддоме Мінскай вобласці і «Свята кветак» у Мінскім вучылішчы кінамеханікаў, а таксама восем арнаментальных батыкаў для ВДНГ БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялеўскі Іван Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]