Іван Антонавіч Яфрэмаў
Іван Антонавіч Яфрэмаў | |
---|---|
руск.: Иван Антонович Ефремов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 (23) красавіка 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1972[4][5][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палеантолаг, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік, філосаф, празаік, геолаг, навэліст |
Жанр | раман, навуковая літаратура, апавяданне і навуковая фантастыка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Антонавіч Яфрэмаў (руск.: Ива́н Анто́нович Ефре́мов; 10 [23] красавіка 1908, Вырыца, Царскасельскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 5 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі палеантолаг, пісьменнік-фантаст і грамадскі мысляр. Доктар біялагічных навук (1941), з 1930 па 1959 год — навуковы супрацоўнік Палеанталагічнага інстытута, з 1937 г. — загадчык лабараторыі ніжэйшых пазваночных. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952, за манаграфію «Тафанамія і геалагічны летапіс»). З імем Яфрэмава звязваюць тры дзесяцігоддзі развіцця савецкай палеанталогіі пазваночных. Навуковец лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай тафанаміі. Пад яго кіраўніцтвам экспедыцыя ў пустыні Гобі (1946—1949) адкрыла выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў, калекцыі якіх складаюць залаты фонд маскоўскага Палеанталагічнага музея.
У рамане-утопіі «Імглістасць Андрамеды» (1957) пісьменнік прадставіў маштабную карціну камуністычнай будучыні — свет Вялікага Кольца, садружнасці розных разумных цывілізацый. Раман выказаў дух часу — «адліга», энтузіязм у засваенні космасу; адзначыў пачатак «залатога стагоддзя» савецкай фантастыкі. У антыўтопіі «Гадзіна Быка» (1968) паказаны негатыўны сцэнар развіцця чалавецтва. Іван Яфрэмаў — аўтар раманаў «Лязо брытвы» (1963), «Таіс Афінская» (1972), гісторыка-прыгодніцкіх аповесцяў і навукова-фантастычных апавяданняў.
Зноскі
- ↑ ЦГИА СПб. Фонд 19. Опись 127. Дело 2183, стр. 178.
- ↑ Chudinov P. «К портрету современника» (вступительное слово) — 1994. — С. 7.
- ↑ а б в г д е ё ж Боркин Л. Я. Защита Ивана Ефремова, палеонтолога и писателя-фантаста (1974), In Defense of Ivan Efremov, a Paleontologist and Science Fiction Writer (1974) // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 1. — С. 94–120. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Иван Ефремов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Efremov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.paleo.ru/institute/structure/people/person.php?ID=12491 Праверана 12 студзеня 2023.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Выпускнікі СПбДУ
- Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
- Супрацоўнікі Палеанталагічнага інстытута РАН
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці