Іван Архіпавіч Цімашэнка
Іван Архіпавіч Цімашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1999 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1943—1970 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Архіпавіч Цімашэнка (18 кастрычніка 1924, Гомельская вобласць — 12 лютага 1999, Крывы Рог) — механік-вадзіцель танка 46-га асобнага / 85-га гвардзейскага танкавага палка 9-й механізаванай брыгады 9-га гвардзейскага механізаванага корпуса 6-й / 6-й гвардзейскай танкавай арміі 2-га Украінскага фронту, гвардыі старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў трактарыстам.
У Чырвонай Арміі з лістапада 1943 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з мая 1944 года. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Вызначыўся пры вызваленні ад праціўнікаў Румыніі, Чэхаславакіі, Аўстрыі.
Механік-вадзіцель танка 46-га асобнага танкавага палка старшы сяржант Іван Цімашэнка 12-23 верасня 1944 года каля румынскага горада Турда ўмела манеўраваў і, у складзе танкавага экіпажа, у баі за вышыню 597 знішчыў замаскіраваную варожую гармату.
Загадам па 9-му гвардзейскаму механізаванаму корпусу ад 6 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, старшы сяржант Цімашэнка Іван Архіпавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Механік-вадзіцель танка 85-га гвардзейскага танкавага палка гвардыі старшы сяржант Іван Цімашэнка 16 снежня 1944 года на паўночным захадзе ад чэхаславацкага горада Шагі прыкрыў сапёраў, якія рабілі размініраванне двух мастоў, і ў складзе экіпажа знішчыў варожы кулямёт, дзевяць праціўнікаў, тры падводы з ваеннай маёмасцю.
Загадам па 9-му гвардзейскаму механізаванаму корпусу ад 16 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі старшы сяржант Цімашэнка Іван Архіпавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
30 сакавіка 1945 года механік-вадзіцель танка гвардыі старшы сяржант Іван Цімашэнка ў складзе войскаў 3-га Украінскага фронту першым уварваўся на баявой машыне ў аўстрыйскі населены пункт Вісма. У баі за аўстрыйскі горад Вінэр-Нойштат ва ўмовах горна-лясістай мясцовасці знішчыў да дзесяці салдат праціўніка, захапіў склад з фаўстпатронамі. Быў паранены, але застаўся ў страі.
16 мая 1945 года камандуючы войскамі 3-га Украінскага фронту Маршал Савецкага Саюза Ф. І. Талбухін падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання Івана Цімашэнкі ордэнам Славы 1-й ступені[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшы сяржант Цімашэнка Іван Архіпавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Член КПСС з 1962 года. З лютага 1970 года падпалкоўнік Цімашэнка І. А. у запасе.
Жыў у горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Працаваў на заводзе «Крыварожсталь». Памёр 12 лютага 1999 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- ордэн Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені;
- ордэн Чырвонай Зоркі;
- Ордэн Зоркі Румыніі (СРР);
- медалі, замежныя ўзнагароды.
Зноскі
- ↑ а б в г Іван Архіпавіч Цімашэнка на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Андреев Г. И., Вакуров И. Д. Солдатская слава. — М., 1971. — Кн. 3. (руск.)
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006. (руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзержинці — повні кавалери ордена Слави // Єднання поколінь. — 2011. — № 4 (6). — С. 4. Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Иван Архипович Тимошенко на сайце «Героі краіны»
- Цімашэнка Іван Архіпавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Асобы
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Падпалкоўнікі СССР