2-і Украінскі фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
2-і Украінскі фронт
2Укр.Ф
2gi ukraiński.jpg
Штандар 2Укр. Ф
Гады існавання 20 кастрычніка 1943 — 10 чэрвеня 1945
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Камандуючыя войскамі, гл. спіс

Другі Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года на заснаванні загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Стэпавага фронту.

У кастрычніка-снежні 1943 года войскі фронту правялі Пяціхацкую і Знаменскую аперацыі па пашырэнні плацдарма, захопленага на правым беразе Днепра на ўчастку ад Крэмэнчука да Днепрапятроўска, і да 20 снежня выйшлі на подступы да Кіраваграда і Крывога Рога.

Падчас стратэгічнага наступу Чырвонай Арміі на Правабярэжнай Украіне ўзімку 1944 года войскі фронту правялі Кіраваградскую аперацыю, а затым ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Украінскага фронту — Корсунь-Шаўчэнкаўскую аперацыю, у выніку якой было акружана і знішчана 10 варожых дывізій.

Увесну 1944 года фронт правёў Уманска-Баташанскую аперацыю, разграміўшы нямецкую 8-ю армію і частка сіл 1-й танкавай арміі. Ва ўзаемадзеянні з 1-м Украінскім фронтам была рассечана паласа абароны нямецкай групы армій «Поўдзень», вызвалена значная частка Правабярэжнай Украіны і Малдаўскай ССР, яго войскі ўступілі ў межы Румыніі.

У жніўні 1944 года 2-і Украінскі фронт удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой былі знішчаны 22 нямецкія і разгромлены амаль усе румынскія дывізіі, а Румынія была выведзена з вайны на баку Германіі. Не спыняючы імклівага наступу, у верасні войска фронту падчас Бухарэсцка-Арадскай аперацыі сумесна з румынскімі войскамі амаль цалкам вызвалілі тэрыторыю Румыніі і нанеслі велізарныя страты праціўніку.

У кастрычніку 1944 войскі 2-га Украінскага фронту правялі Дэбрэцэнскую аперацыю, нанеслі паражэнне нямецкай групе армій «Поўдзень», занялі выгоднае становішча для разгрому праціўніка ў раёне Будапешта. Затым войскі фронту ва ўзаемадзеянні з часткай сіл 3-га Украінскага фронту і Дунайскай ваеннай флатыліяй правялі Будапешцкую стратэгічную аперацыю, акружылі і ліквідавалі 188-тысячную групоўку праціўніка, занялі Будапешт і стварылі ўмовы для наступу на венскім кірунку.

У сакавіку-красавіку 1945 года войскі левага крыла 2-га Украінскага фронту, удзельнічаючы ў стратэгічнай Венскай аперацыі, ва ўзаемадзеянні з 3-м Украінскім фронтам завяршылі ўзяцце Венгрыі, вызвалілі значную частку Чэхаславакіі, усходнія раёны Аўстрыі, яе сталіцу Вену.

6-11 мая 2-і Украінскі фронт прыняў удзел у Пражскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой завяршыўся разгром германскіх узброеных сіл, цалкам вызвалена Чэхаславакія. 10 мая злучэнні левага крыла фронту, развіваючы наступ, сустрэліся з амерыканскімі войскамі ў раёнах Пісек і Чэске-Будзеёвіцы.

10 чэрвеня 1945 года на заснаванні дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 мая 1945 года 2-і Украінскі фронт быў расфарміраваны, палявое кіраўніцтва фронту было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК для фарміравання на яго базе штаба Адэскай ваеннай акругі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова:

У наступным уключаў:

У аператыўным падпарадкаванні:

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя войскамі:

Члены Ваеннага савета:

Начальнік штаба

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]