Іван Аляксандравіч Басюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Басюк)
Іван Аляксандравіч Басюк
Дата нараджэння 1 верасня 1942(1942-09-01) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар

Іван Аляксандравіч Басюк (нар. 1 верасня 1942, в. Гаравічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт Архангельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. В. Ламаносава (1972), аспірантуру Інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення АН СССР (1981, г. Новасібірск), у 1982 г. тамжа абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Станаўленне і развіццё сацыялістычнага быту рабочых Заходняй Сібіры ў завершальны перыяд сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі СССР 1933—1937 гг.». Служыў у сістэме ВНУ Узроеных сіл СССР. З 1987 г. працуе ў ГрДУ. Дацэнт (2005). У 2005 г. абараніў у ІГ НАНБ доктарскую дысертацыю па тэме «Заходняя асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны». Прафесар (2007) па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2008 г. — на кафедры гісторыі дзяржавы і права.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі; гісторыя беларускай дзяржаўнасці; гісторыя палітычнай і прававой думкі на Беларусі.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі (1 у суаўтарстве), 6 вучэбных дапаможнікаў (4 у суаўтарстве).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адкукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заходняя Асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковым перыядзе Вялікай Айчыннай вайны: аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук: 07.00.02 / Басюк Іван Аляксандравіч. — Мн., 2004.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. Т. 2. — Минск, 2006.