Іван Вітальевіч Гушчын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Вітальевіч Гушчын
Дата нараджэння 17 снежня 1934(1934-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2018(2018-02-05) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера грамадзянскае і працоўнае права
Месца працы Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Янкi Купалы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук, 1988
Навуковае званне прафесар, 1990

Іван Вітальевіч Гушчын (5 лютага 1934, вёска Стары Спор Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці — 5 лютага 2018, Гродна) — беларускі вучоны, педагог, доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990), член Савета па абароне дысертацый Д 07.02.01 пры Нацыянальным Цэнтры заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (2004)[1].

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1934 года ў вёсцы Стары Спор Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У гады Вялiкай Айчыннай вайны разам з бацькамi знаходзiўся ў партызанскiм атрадзе i выконваў розныя даручэннi камандавання. З 1945 г. жыў i выхоўваўся ў дзiцячым доме ў вёсцы Несята Клiчаўскага раёна, з 1947 г. — у дзiцячым доме г. Баранавiчы, дзе вучыўся ў школе. З 7-га класа сумяшчаў працу з вучобай у школе працоўнай моладзi № 1 г. Баранавiчы, якую скончыў у 1953 г. Паступiў вучыцца на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя У.I. Ленiна. З жнiўня 1958 па сакавiк 1959 г. працаваў следчым-стажорам пракуратуры Ашмянскага раёна Мiнскай вобласцi. У 1959 г. быў прызначаны следчым пракуратуры Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi, у жнiўнi 1961 г. — пракурорам Мядзельскага раёна, у вераснi 1963 г. — мiжраённым пракурорам Вiлейскага раёна. З кастрычнiка 1965 па сакавiк 1967 г. навучаўся ў аспiрантуры Усесаюзнага завочнага юрыдычнага iнстытута ў г. Маскве, якую скончыў з датэрмiновай абаронай кандыдацкай дысертацыi 10 сакавiка 1967 г. Была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. Пасля заканчэння аспiрантуры быў накiраваны на працу старшым выкладчыкам ва Усесаюзны юрыдычны завочны iнстытут г. Калiнiнграда, якi пазней быў пераўтвораны ў юрыдычны факультэт Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта. У 1971 г. было прысвоена званне дацэнта. Фактычна стаяў ля вытокаў стварэння, станаўлення i развiцця юрыдычнага факультэта Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта, дзе выконваў абавязкi загадчыка кафедры грамадзянскага i працоўнага права. У кастрычнiку 1971 г. быў абраны сакратаром партыйнага камiтэта Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта. У чэрвенi 1976 г. запрасiлi на працу ў Карагандзiнскi дзяржаўны унiверсiтэт на юрыдычны факультэт, дзе працаваў на пасадзе загадчыка кафедры грамадзянскага i працоўнага права. З лiпеня 1978 г. працуе ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце. Працаваў на пасадах: дацэнта кафедры гiсторыi СССР i БССР i выконваў абавязкi дэкана юрыдычнага факультэта (1978 г.); загадчыка кафедры дзяржавы i права аддзялення правазнаўства гiстарычнага факультэта (1979 г.); загадчыка кафедры працоўнага, грамадзянскага права i працэсу (1980 г.); прафесара кафедры працоўнага, грамадзянскага права i працэсу (1988 г.). У 1988 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага i аграрнага права. З 1990 па 1994 г. з’яўляўся дэканам факультэта правазнаўства, а з 1994 па 1996 г. — дэканам факультэта права i эканомiкi. З 2002 па 2003 г. працаваў на пасадзе дэкана юрыдычнага факультэта. З 1988 г. з’яўляецца загадчыкам кафедры дзяржаўнага, працоўнага i сельскагаспадарчага права юрыдычнага факультэта. У 1981 г. у Харкаўскiм юрыдычным iнстытуце была абаронена доктарская дысертацыя «Правовые проблемы социального обеспечения колхозного крестьянства». Аднак ВАК СССР дысертацыю больш за сем гадоў не зацвярджала. Пасля яшчэ двойчы выходзiў на абарону дысертацыi: у 1985 г. — у Iнстытуце дзяржавы i права Акадэмii навук СССР i ў сакавiку 1987 г. — у Iнстытуце фiласофii i права Акадэмii навук Казахскай ССР. У 1988 г. быў выдадзены дыплом доктара юрыдычных навук i ў 1990 г. прысвоена званне прафесара. У чэрвенi 2003 г. абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2004 г. — акадэмiкам Мiжнароднай акадэмii арганiзацыйных i кiраўнiцкiх навук г. Мiнска. Больш за 10 гадоў з’яўляўся членам спецыялiзаванага савета па абароне дысертацый пры дзяржаўнай навуковай установе «Iнстытут дзяржавы i права Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi». Удзельнiчаў у падрыхтоўцы заключэнняў на праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў. У 2005 г. указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь быў удастоены персанальнай надбаўкi за выдатны ўклад у развiццё вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы Іван Гушчын стварыў навуковую школу «Абарона сацыяльных, працоўных, аграрных, зямельных i прыродарэсурсных правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь», якая зарэгiстравана i атэставана НАН Беларусi. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у iх лiку манаграфii, навучальныя дапаможнiкi, падручнiкi, а таксама навуковыя артыкулы i тэзiсы навуковых дакладаў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Принципы трудового процессуально-процедурного права // Социальное и пенсионное право.- Москва, 2006.- № 1.- С. 29-32.
  • Понятие и виды принципов трудового процессуально-процедурного права как самостоятельной отрасли права Республики Беларусь // Проблемы правового регулирования экономических отношений на современном этапе: Сборник материалов Международной науч.-практич. конф., Гродно, 2006 г. / Отв. редактор В. С. Елисеев.- Гродно: ГрГУ, 2006.- С. 31-37;
  • Юридические процедуры в трудовом процессуально-процедурном праве // Нормативная основа правовой системы Республики Беларусь: материалы респ. науч.-практич. конф., Гродно 28-29 апреля 2006 г. / Гродн. гос. ун-т.; Под ред. д-ра юрид. наук, проф. Н. В. Сильченко.- Гродно: ГрГУ, 2006.- С. 310—319;
  • Трудовое процессуально-процедурное право — новая самостоятельная отрасль права, ее предмет, метод и система // Современные проблемы трудового права и права социального обеспечения: материалы международной научно-практической конференции (г. Минск, 22-23 июня 2006 г.) / науч. ред. А. А. Войтик [и др.].- Минск БГУ, 2006.- С. 176—185;
  • Источники трудового процессуально-процедурного права: понятие и виды // Веснiк Гродзенскаго дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. Псiхалогiя № 3 (58), 2007. — С. 56-65.
  • Юридические процедуры, возникающие при заключении, изменении и прекращении трудового договора (контракта) // Веснiк Гродзенскаго дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. Псiхалогiя № 4 (62), 2007. — С. 24-30.
  • Трудовое процессуальное право: учебник / И. В. Гущин [и др.]; под общ. Ред. И. В. Гущина. — Минск: Тесей, 2008. (С грифом Министерства образования). — 468 с.
  • Трудовое процессуально-процедурное право: Курс лекций / И. В. Гущин [и др.]; Под общ. Ред. И. В. Гущина. — Минск: Дикта, 2008. — 548 с.
  • Юридический процедуры, возникающие при регулировании отношений в сфере занятости и трудоустройства населения в Республике Беларусь // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 1 (66), 2008. — С. 64-68.
  • Юридические процедуры, возникающие при регулировании рабочего времени // Вестник Гродненского государственного университета имени Я. Купалы. Серия 4. Правоведение. № 2 (84). — 2009. — С.41-51.
  • Понятие, виды и порядок исчисления сроков в трудовом процессуальном праве // Научно-практический журнал «Прово.by». — № 2. — 2009. — С.70-76.
  • Юридические процедуры, возникающие при правовом регулировании времени отдыха работников // Конституционно-правовое регулирование общественных отношений в Республике Беларусь и других европейских государствах: сб. науч. ст., посвящ. 20-летию каф. гос., тр. и с.-х. права ГрГУ им. Я. Купалы / ГрГУ им. Я.Купалы; редкол.: Л. Я. Абрамчик [и др.]. — Гродно: ГрГУ, 2009. — С. 128—140.
  • Правовое регулирование отношений в сфере занятости и трудоустройства // Защита трудовых и других социально-экономических прав граждан Республики Беларусь: сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: Л. Я. Абрамчик [и.др.]. — Гродно: ГрГУ, 2009. — С.67-75.
  • Юридические процедуры, возникающие при материальной ответственности работников за ущерб, причиненный нанимателю / Современные тенденции кодификации законодательства (10 лет ГРК, ХПК, ТК РБ): сборник материалов Междунар. Науч.-практич. Конф., Минск, 6 ноября 2009 г. / Редкол.: Т. А. Белова [и др.] / НЦЗПИ; БГУ.- Минск: Белпринт, 2009.- С. 362—371.
  • Трудовое право: учеб-метод комплекс / И. В. Гущин [и др.]; под. общ. ред. И. В. Гущина. — Гродно, ГрГУ, 2010.
  • Дисциплинарная ответственность работников за нарушение трудовой и производственной дисциплины в Республике Беларусь / И. В. Гущин // Трудовое право в России и за рубежом. — № 2. — 2010. — С. 33 — 36.
  • Особенности правового регулирования порядка предоставления гражданам Республики Беларусь адресных льгот как вида их социального обеспечения / И. В. Гущин // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. — № 4. — 2010. — С. 51 — 62.
  • Особенности правового регулирования порядка предоставления отдельным категориям граждан Республики Беларусь бесплатного или льготного обеспечения лекарственными средствами и перевязочными материалами / И. В. Гущин // Pravo.by. — 2010. — № 2. — С. 21-26.
  • Право граждан, пострадавших от катастрофы на ЧАЭС, на социальную защиту / И. В. Гущин // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. — № 3 (100). — 2010. — С. 30 — 36.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Адзначаны знакам «Выдатнiк вышэйшай школы Расiйскай Федэрацыi». Узнагароджаны медалямi «Ветэран працы» i «Партызан Вялiкай Айчыннай вайны», Ганаровымi граматамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама i Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта.

У 2009 годзе Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена падзяка за уклад у развiццё ў краiне вышэйшай адукацыi i падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў юрыстаў, уклад у развiццё юрыдычнай навукi ў Рэспублiцы Беларусь.

Зноскі

  1. http://lf.grsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=159 Гушчын Іван Вітальевіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • // Защита трудовых и других социально-экономических прав граждан Республики Беларусь : сб. науч. ст./Учреждение образования «Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы»; ред.кол.: С. В. Агиевец, и др., Л. Я. Абрамчик.- Гродно : ГрГУ, 2009 .- С.3-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]