Іван Генадзевіч Марчук
Іван Генадзевіч Марчук | |
---|---|
![]() | |
Псеўданім | Брэст |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1994 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 2022 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Украіны |
Часць |
![]() |
Камандаваў | Батальён «Волат» |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Генадзевіч Марчук, пазыўны Брэст (12 сакавіка 1994, Брэст — 26 чэрвеня 2022, Лысычанская гарадская градама[d], Луганская вобласць) — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных Сіл Украіны. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе ў 2015 годзе. З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў 2022 годзе, далучыўся да фарміравання батальёна імя Кастуся Каліноўскага, потым узначальваў батальён «Волат» у складзе палка імя Каліноўскага. Загінуў у баі пад Лысычанскам. У гонар Івана Марчука названа вуліца ў Канатопе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Брэсце. Вучыўся ва ўстанове з паглыбленым вывучэннем моў, пазней пераведзены ў іншы клас як схільны да фізіка-матэматычных дысцыплін. Паступіў у агульнаадукацыйны ліцэй з фізіка-матэматычным ухілам, потым у БДУІР на спецыяльнасць «Інжынер па тэлекамунікацыях». Вучыўся ва ўніверсітэце два гады і прыпыніў навучанне[1].
Служба ў Французскім Замежным легіёне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле самога Івана Марчука, ва ўзросце 19 гадаў, то-бок летам 2013 года, на летніх канікулах ва ўніверсітэце паехаў у Францыю па турыстычнай пуцёўцы. У Парыжы вырашыў запісацца ў Замежны легіён, праз два тыдні выпрабаванняў і адбору прыняты на службу[1]. Пасля прыняцця на службу ў Легіён патэлефанаваў маці і паведаміў, што не вернецца ў Беларусь[2]. Прайшоў чатырохмесячную падрыхтоўку і пераведзены ў баявы полк[1]. Падчас службы сутыкаўся з «дзедаўшчынай», неаднаразова апынаўся ў карцары за пазіцыю па розных пытаннях. Нёс службу ў джунглях Французскай Гвіяны, ахоўваў гасцей аэрапорту ў ААЭ[2]. Як і калі пакінуў службу ў Легіёне не вядома.
Пасля пераезду ва Украіну
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе ўзяў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе[1]. Пазыўны «Брэст» абраў па родным горадзе[3].
У лістападзе 2018 года Марчук затрыманы ва Украіне па падазрэнні ва ўдзеле ў падпале прадпрыемства і гандлі зброяй у складзе арганізаванай злачыннай групы[4]. Паводле матэрыялаў справы, 13 красавіка 2018 года адкрыў агонь з гранатамёта па будынку офіса кампаніі «Кіеўгарбуд» (укр.: Київміськбуд). У студзені 2019 года Марчук заключыў пагадненне з пракурорам, прызнаў віну і пагадзіўся на супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі. Дарніцкі раённы суд Кіева прызнаў яго вінаватым і прыгаварыў да 3 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці[5]. Пакаранне адбываў у Барыспальскай калоніі, вызвалены ў снежні 2021 года[2].
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне далучыўся да фарміравання батальёна імя Кастуся Каліноўскага, на яго базе пазней сфарміраваны полк, у складзе якога Марчук узначаліў батальён «Волат»[3]. Навучаў і дапамагаў рэкрутам. Прымаў удзел у штурме Лазовага на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей, таксама ўдзельнічаў у абароне Сівэрскаданэцка і Лысычанска ў складзе «Волата»[6].
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]25 чэрвеня 2022 года выконваў загад камандавання па прыкрыцці адступлення ўкраінскіх войск з Лысычанска, група «Брэста» атрымала задачу стрымаць праціўніка ў раёне Лысычанскага нафтаперапрацоўчага заводу. Раніцай 26 чэрвеня атрад заняў пазіцыі каля НПЗ, потым Марчук прыняў рашэнне заняць больш выгадную пазіцыю бліжэй да праціўніка. Разведка беспілотнікам з новай пазіцыі паказала, што група знаходзіцца ўжо ў тыле праціўніка і вырашана было адысці, падчас перамяшчэння група сутыкнулася ў лесе з сіламі праціўніка колькасцю да роты, якія рыхтаваліся да атакі на НПЗ. Завязаўся бліжні стралковы бой, беларускія добраахвотнікі без страт адступілі на бліжэйшую вышыню[7][8].
Пазіцыі групы Брэста аказаліся пад агнём кулямётаў, танка і бронеаўтамабіля «Тыгр». Марчук устаў, каб стрэліць з гранатамёта па танку, але граната не нанесла эфектыўнага паражэння, а сам Марчук паражоны агнём праціўніка. Цяжка паранены, не мог весці бой або адысці, Марчук неўзабаве 26 чэрвеня 2022 года памёр[7][8].
Станам на ліпень 2024 года, цела Івана Марчука не было перададзена ўкраінскаму боку[9].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]На працягу чатырох гадоў з перапынкамі быў у адносінах з Надзеяй Ліхашапка[2].
Меў матацыкл Kawasaki Z1000, захапляўся скачкамі з парашутам і тарзанкі. Апошнія гады ўстрымліваўся ад спажывання алкаголю[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]10 чэрвеня 2023 года Святлана Ціханоўская ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета пасмяротна ўзнагародзіла Брэста медалём «Гонар і годнасць». Узнагароду ўручылі яго блізкім[10]. У красавіку 2024 года ўдастоены Медаля Ордэна Пагоні БНР[11][12].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2024 года ў Канатопе Сумскай вобласці ў гонар Івана Марчука перайменавалі вуліцу. У распараджэнні Канатопскага гарадскога савета Марчук названы «мужным воінам, сапраўдным героем і моцным лідарам»[13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрвію з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску . Радыё Свабода (11 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ а б в г д Панкавец, Зьміцер. «Ён дагэтуль сьніцца мне жывым». Каханая Івана «Брэста» пра любоў, турму і сьмерць . Радыё Свабода (8 чэрвеня 2023). Праверана 4 мая 2025.
- ↑ а б Ківва, Ілона. Бій за Лисичанськ став останнім: історія командира білоруського батальйону «Волат» (укр.). Заборона (6 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ Літвінава, Алена. Ва Ўкраіне затрымалі беларуса праз падазрэньне ў бандытызьме . Радыё Свабода (16 лістапада 2018). Праверана 4 мая 2025.
- ↑ Виктор Чижовский. Стрелял из гранатомёта, кидал гранаты, поджигал и сдал подельников (руск.)(недаступная спасылка). Беларускі партызан (11 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021.
- ↑ «Ён быў падобным да баявога гнома». Дзесяць вясёлых і сумных гісторый пра Івана «Брэста» Марчука . Радыё Свабода (13 сакавіка 2023). Праверана 4 мая 2025.
- ↑ а б «Іван хацеў стрэліць з гранатамёта ў танк, стаў у поўны рост — і яго адразу расстралялі». Сьведка пра гібель «Брэста» і іншых беларусаў . Радыё Свабода (18 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ а б «Иван хотел выстрелить из гранатомета в танк, стал в полный рост — его сразу расстреляли». Свидетель — о том, как погиб Брест (руск.). Зеркало (18 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ У гонар беларускага добраахвотніка назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе . Радыё Свабода (13 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ Тихановская вручила медали родственникам погибших в Украине беларусов (руск.). Reform.news (10 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2025. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ Вайсковая разведка Украіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў . Наша Ніва (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ Почему Рада БНР все еще не наградила погибших добровольцев? — BGmedia (руск.). BGmedia (3 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2024. Праверана 4 мая 2025.
- ↑ В честь погибшего беларусского добровольца назвали улицу в Конотопе (руск.). reform.news (13 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2024. Праверана 4 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ТРЫ ЖЫЦЦІ беларускіх ваяроў, рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2024 г. на YouTube
- Yuzefyk, Kateryna. Цитатник Небесного полку • Ukraїner . Ukraїner (8 кастрычніка 2023). Праверана 7 красавіка 2024.
- У бою під Лисичанськом загинув комбат Іван Марчук “Брест”, із кількома білоруськими бійцями втрачено зв’язок (укр.). novynarnia.com (5 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Сітнікова, І.. Командир білоруського батальйону «Волат», що захищав Україну, загинув у боях за Лисичанськ (укр.). hromadske.ua (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» . Наша Ніва (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Рощіна, О.. Шестеро білорусів не повернулися з-під Лисичанська (укр.). Українська правда. Праверана 7 красавіка 2024.
- Під Лисичанськом загинув відомий білоруський комбат, який захищав Україну (укр.). Телеграф (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Своя рубашка ближе | Белорусский Партизан . web.archive.org (8 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 7 красавіка 2024.