Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Антытэрарысты́чная апера́цыя ва Украі́не (скарочана АТА) (укр.: Антитерористична операція в Україні) — рэакцыя Украіны на "пашырэнне расійскай інтэрвенцыі з Крыму", дзе яно адбывалася з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 году[1], "на ўсходнія вобласці Украіны дыверсійнымі падраздзяленнямі расійскага войска"[2]. Само ўварванне, паводле Украіны, пачалося з захопу адміністрацыйных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Суправаджалася перакідам некалькіх дзясяткаў тысячаў расійскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай пад выглядам вучэнняў (Расія не прызнала гэта). Пасля іх сканчэння расійскія войскі засталіся на мяжы замест вяртання ў месцы сталага знаходжання[3]. Уварваннем з захопленых на ўсходзе земляў кіраваў палкоўнік ФСБ і Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ) Расіі Ігар Гіркін з мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Украіну з Масквы[4].

Да прыкладна сярэдзіны лета 2014 года кантраляваныя сепаратыстамі часткі Данецкай і Луганскай абласцей судакраналіся між сабой, такім чынам, сепаратысты кантралявалі пэўны ўчастак адміністрацыйнай мяжы дзвюх абласцей і мелі калідоры між тэрыторыямі, кантраляванымі непрызнанымі ДНР і ЛНР. Але паводле стану на 28 ліпеня сілы антытэрарыстычнай аперацыі зладзілі паспяховы наступ на Дэбальцэвэ і Тарэз і адрэзалі іх групоўкі адна ад адной[5].

Паводле звестак міністэрства абароны Украіны з пачатку правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны тэрыторыя, кантраляваная сэпаратыстамі, зменшылася прыкладна на тры чвэрці[6]. Як адзначае камандзір добраахвотнага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка, большасць населеных пунктаў усходу Украіны, дзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны, былі пакінутыя баевікамі ня ў выніку ўцёкаў, а мэтанакіравана[7]. Разам з тым, пачынаючы з верасня гэтага ж года адзначаны наступ сепаратыстаў і павелічэнне кантраляванай імі тэрыторыі, якая паводле сваіх масштабаў вярнулася да межаў паводле стану на блізу сярэдзіны вясны.

У канцы мая 2015 года адзін з лідараў прарасійскіх арганізацый на Данбасе Алег Цароў заявіў аб прыпыненні праекту аб’яднання кантраляваных сепаратыстамі тэрыторый у новае ўтварэнне пад назовам «Новарасія» з прычыны, на ягоную думку, пярэчання гэтага праекту папярэднім Мінскім пагадненням. Пазней тую ж інфармацыю пацьвердзіў самаабвешчаны кіраўнік Міністэрства замежных спраў непрызнанай ДНР Аляксандр Кофман, паводле сцверджанняў якога праект «Новарасіі» быў згорнуты праз тое, што «ягоныя прыхільнікі ў Харкаве і Адэсе былі здушаны… Кіевам», а прарасійскія хваляванні ў першых двух местах пачаліся «раней за належнае», пасля чаго прарасійскія выступы ў гэтых мясцовасцях былі здушаны. На ягоную ж думку, праект Новарасіі спынены сепаратыстамі «да росту новай палітычнай эліты, здольнай узначаліць рух», а «Данецкая рэспубліка» не прыйдзе з сепаратысцкімі намерамі ў Харкаў, Днепрапятроўск і Адэсу, калі «жыхары [памянёных гарадоў] лічаць, што Данецкая рэспубліка мусіць прыйсьці туды і вызваліць іх ад гнету хунты»[8].

Умовы пачатку антытэрарыстычнай аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Сілы АТА улічвалі гібрыдны характар ​​неаб'яўленай вайны супраць Украіны і ваенную перавагу Расійскай Федэрацыі, пазіцыі яе кіраўніцтва па класіфікацыі знешняй ваеннай агрэсіі Расіі як унутранага канфлікту Украіны з мэтай недапушчэння далейшага ўвядзення рэгулярных расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, прычыненых міратворчай місіяй і рэалізацыі «абхазска-асяцінскага сцэнара». Таму 13 мая 2014 года ва Украіне было абвешчана аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі без ўвядзення ваеннага становішча з прыцягненнем Узброеных сіл Украіны. Прычынай непрымальнасці ўводу ваеннага становішча вясной 2014 Аляксандр Турчынаў назваў таксама неабходнасць правесці прэзідэнцкія выбары выбралі б Украіну законнага прэзідэнта.

Зонай правядзення антытэрарыстычнай аперацыі было ахоплена Данецкую і Луганскую вобласці (з 14 красавіка 2014), а таксама Ізюмскі раён і горад Разынкі Харкаўскай вобласці (з 14 красавіка па 7 верасня 2014) і (з 2 снежня 2015 г. - па цяперашні час).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 2017 года ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[9].

Зноскі

  1. Загадкавы расійскі медаль і дата «вяртання Крыму», Радыё «Свабода» (25 красавіка 2014). Праверана 23 траўня 2014.(недаступная спасылка)
  2. Перахоп радыёперамоў байцоў расійскага ГРУ ў Славянску, Еўрарадыё (14 красавіка 2014). Праверана 23 траўня 2014.(недаступная спасылка)
  3. Расійскія войскі пасунуліся да Харкаўскай вобласці, Хартыя'97 (2 сакавіка 2014). Праверана 23 траўня 2014.
  4. СБУ назвала сапраўднае прозвішча галоўнага расійскага дыверсанта ва Украіне, Еўрарадыё (28 красавіка 2014). Праверана 23 мая 2014.(недаступная спасылка)
  5. Шуклинов П. Силы АТО разрезали надвое путинскую «Новороссию» // ЛІГА. Новости. — 2014.
  6. Міністар Гелятэй: Да перамогі засталося няшмат // Радыё Свабода. — 2014.
  7. Комбат «Донбасса»: зачистка Донецка займет не меньше месяца // LB.ua. — 2014.
  8. Газета.ru. Сторонники ЛНР и ДНР: проект «Новороссия» закрыт // Postimees. — 2015.
  9. В Киеве открыли памятник бойцам АТО в виде меча, пронзающего карту России // gordonua.com (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]