Іван Георгіевіч Семяненя
Іван Георгіевіч Семяненя | |
---|---|
Нараджэнне |
12 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Іван Георгіевіч Семяненя (нар. 12 чэрвеня 1956, в. Рэдкавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (заатэхнія), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў юрыстам, галоўным юрысконсультам упраўлення сельскай гаспадаркі Любанскага райвыканкама, вядучым спецыялістам па дагаворна-прававой рабоце Любанскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, адвакатам, загадчыкам Любанскай юрыдычнай кансультацыі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ СЕМЕНЕНЯ ИВАН ГЕОРГИЕВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Юрысты Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання