Іван Данілавіч Гарбачэўскі
Іван Данілавіч Гарбачэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1860 |
Дата смерці | 1914 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, краязнавец |
Навуковая сфера | этнаграфія і краязнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар |
Іван Данілавіч Гарбачэўскі (1860 — 1914[заўв 1]; Псеўданімы: Союзник[1]) — беларускі педагог, фалькларыст, пісьменнік і краязнавец[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут (1885)[2]. Выкладаў гісторыю, рускую мову, іншыя прадметы ў Троцкім і Невельскім паветах (да 1899)[2]. У 1894—98 супрацоўнік газеты «Витебские губернские ведомости»[2]. Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. Інспектар народных вучылішчаў у Баталпашынску на Кубані (1900—1912?). Выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы ў Рагачове (1912—1914).
Выступаў у друку з прапановамі ўдасканалення народнай школы. Правадзейны член Педагагічнага таварыства пры педагагічным музеі ў Санкт-Пецярбургу (1894).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Яму належыць гістарычная праца «Пра волакі вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894). Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю[2]. Апісваў населеныя пункты на Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фаўну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім павеце («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігийныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць беларускіх народных песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), апублікаванай у «Віцебскіх губернскіх ведамасцях» (нумары 83—85, 87, 89).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і іншых мастацкіх твораў. Кнігі для дзяцей «Птушыны канцэрт», «Ціхая радасць» і інш., апавяданні «Зямля і араты», «Не дайшоў да роднай вёскі» (1899). Гістарычныя аповесці «Старына старадаўняя» (Віцебск, 1897)[заўв 2], «Што з ёю будзе?» (Віцебск, 1898).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сельский учитель. ― Витебск. Губернская типография, 1895. С. 17
- О волоках Великого водного пути из варяг в греки. ― Витебск. Губернская типография. 1984. С. 19
- Лепельский уезд Витебской губернии. ― Витебск. Губернская типография. 1895
- Вниз по Двине. ― Витебск. Губернская типография. 1895. С. 14
- Старина стародавняя. Историческая повесть X века. ― Витебск. 1897. С. 163
- Тихая отрада (Рассказ Володи). Серия «Детям в подарок». ― Витебск. 1896. С. 17
- Что-то с ней будет? Повесть. ― Витебск. 1898. С. 24
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скідан В. Спадчына І. Д. Гарбачэўскага // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669 — С. 31, 32.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.