Віцебскія губернскія ведамасці
| «Віцебскія губернскія ведамасці» | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва |
«руск.: Витебские губернские ведомости» |
| Тып | грамадская газета |
| Уладальнік | Віцебская губерня |
| Заснавана | 1838 |
| Спыненне публікацый | снежань 1917 года |
| Палітычная прыналежнасць | афіцыйная газета рэгіянальнай улады |
| Мова | руская |
| Галоўны офіс | г. Віцебск |
Віцебскія губернскія ведамасці — урадавая газета Віцебскай губерні, якая выдавалася з 1838 па снежань 1917. Выданне «губернскіх ведамасцяў» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.
Газета складалася з афіцыйнай часткі - распараджэнняў і загадаў па Віцебскай губерні, і неафіцыйнай часткі, якая ўтрымлівала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі і статыстыцы Віцебскай губерні. У неафіцыйную частку газеты, як правіла, прадстаўляліся матэрыялы з Віцебскага статыстычнага камітэта. Выпуск Віцебскіх губернскіх ведамасцяў плённа адбіўся на распрацоўцы мясцовай гісторыі і на давядзенні інфармацыі да насельніцтва. Рэдакцыя выдавецтва губернскіх ведамасцяў знаходзілася ў будынку на Смаленскай (Леніна) вуліцы горада Віцебска.
Віцебскія губернскія ведамасці выдаваліся два разы на тыдзень, друкавалася ў Віцебскай губернскай друкарні.
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]Рэдактарамі Віцебскіх губернскіх ведамасцяў з'яўляліся:
- У 1850-60 гады — Ф. І. Сярэбранікаў;
- У 1861—1879 гады — А. Смірагін, А. М. Семянтоўскі-Курыла, Д. А. Лебедзеў, А. Ф. Ключараў, І. П. Арлоў, М. І. Пранікаў;
- У 1880—1886 гады — кн. Н. Н. Мяшчэрскі;
- З 1887 года — В. С. Сафонаў.
- У 1905—1912 гады — М. В. Анцаў
Аўтары і супрацоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебские Губернские Ведомости // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Статья «Витебские губернские ведомости», Витебская энциклопедия.